У праграме навучання — лекцыйныя і практычныя заняткі, майстар-класы з удзелам прафесіяналаў медыя-індустрыі.
У выніку праграмы удзельнікі створаць інфаграфічныя праекты, якія будуць апублікаваныя ў беларускіх медыя.
Скрайні тэрмін падачы заяўкі: 2 кастрычніка.
Выкладчыкі: Вадзім Шмыгаў (асноўны трэнер курсу), запрошаныя адмыслоўцы з Беларусі, Расіі, Украіны і краін ЕЗ.
Чаму навучацца ўдзельнікі:
· апрацоўваць дадзеныя;
· знаходзіць у іх гісторыі;
· ствараць статычную і дынамічную інфаграфіку.
Форма заняткаў: курс уключае тэарытычную і практычную часткі, заняткі будуць праходзіць як у вялікіх групах (тэарытычная частка), так і ў малых (практыка).
Умовы ўдзелу: наведванне заняткаў курсу і выканнанне практычных заданняў, а таксама грашовы ўнёсак на карысць сацыяльных ці культурных ініцыятываў.
Больш інфармацыі і рэгістрацыя тут

