У аўторак, 31 траўня, у Прэс-клубе адбудзецца сустрэча з дырэктарам тэлеканалу “Белсат” Агнешкай Рамашэўскай-Гузы, якая гэтымі днямі наведвае Мінск.
У спадарыні Агнешкі можна будзем запытацца пра ўсё, што вы б хацелі ведаць пра “Белсат”, а таксама пра тое, як цяпер жыве суседняя Польшча.
Пачатак – 31 траўня а 18.30 у Прэс-клубе, які месціцца ў Мінску па адрасе: вул. Веры Харужай 3-601.
Гэта трэцяя імпрэза з цыклу “сустрэч з тварамі “Белсату”. У красавіку першай з гледачамі сустрэлася журналістка Святлана Калінкіна, а затым у траўні – эканаміст Міхаіл Залескі.
Даслана арганізатарамі

