Гэта ўжо другі сэмінар у межах праграмы навучання процідзеянню фэйкавай інфармацыі: першы адбыўся 14−16 кастрычніка 2016 года таксама ў Менску. Мэта трэнінгу — навучыць журналістаў беларускіх выданняў сродкам і праграмным інструмэнтам праверкі інфармацыі на сапраўднасць, своечасова і апэратыўна выкрываць фэйкі.
У выніку трэнінгу ўдзельнікі навучацца:
— хутка спраўджаць візуальнае змесціва (фота ды відэа) ў Сеціве
— аналізаваць профілі ў сацыяльных сетках для вызначэньня ступені верагоднасці інфармацыі, апублікаванай ад імя акаўнтаў
— рабіць адрозненьне між фэйкавымі навінамі ды замоўнымі матэрыяламі
— рэагаваць на сытуацыі, калі рэдакцыя памылкова публікуе фэйкавую навіну
— карыстацца з сучасных інструмэнтаў спраўджэння інфармацыі, якія ўжываюць такія вядомыя рэдакцыі ды каманды расьледнікаў як Bellingcat, Buzzfeed, Vice News іпд.
Узяць удзел у варштаце можа які-кольвечы журналіст, які актыўна працуе ў Беларусі і хоча палепшыць якасць свайго змесьціва.
Апроч таго, рэдакцыі беларускіх мэдыяў могуць замовіць асабісты трэнінг на сваёй пляцоўцы на 6 або 7 лютага, дзе змогуць прапрацаваць з трэнэрам пытанні, якія датычаць спраўджэння інфармацыі, спэцыфічныя для рэдакцыі.
__________________________________________________________________________________
Рэгістрацыя
Для таго, каб заявіцца на трэнінг, просім да 20 студзеня запоўніць форму вось тут. Каб замовіць асабістую кансультацыю ў рэдакцыі — просім пакінуць заяўку тут.
Арганізатары скантактуюцца з абранымі ўдзельнікамі варштату/замоўнікамі асабістых рэдакцыйных кансультацый да 23 студзеня.
Усе пытаньні кіруйце, калі ласка, на адрас alaksiej.lavoncyk@tol.org.

