Анлайн-падпіску на часопісы «Наша гісторыя», «Асцярожна: дзеці!» і «Дуду» зараз можна аформіць на сайце Nashakrama.by.
У краме можна падпісацца на вышэй названыя выданні адразу на год, а можаце адвольна абраць тыя месяцы, у якія чытач хоча атрымліваць часопіс.
Пры гэтым, у чытачоў ёсць магчымасць ці то замовіць дастаўку на дом, а ці то забіраць часопіс у зручны час у афлайн-пункце ў цэнтры Мінска, паведамляе “Наша Ніва”.

