mediakritika.by
Опубликовано на mediakritika.by (https://mediakritika.info)

Главная > Як запісваецца ток-шоу «Форум»

Вы здесь

  • Главная [1]
  • Як запісваецца ток-шоу «Форум»

Як запісваецца ток-шоу «Форум»

06.03.2014 Закулисье [2]

1 сакавіка ў Вільні прайшоў запіс трох выпускаў ток-шоу «Форум» тэлеканала Белсат.

Mediakritika.by прапануе сваім чытачам адчуць сябе ўдзельнікам запісаў гэтай праграмы, што займае першыя радкі ў рэйтынгу папулярнасці праграм тэлеканала.

Рэпартаж Антона СУРАПІНА

  • Полная фотография [3]Усе ўдзельнікі запісу прыязджаюць на Літоўскі радыётэлецэнтр блізу паловы на шостую па мясцовым часе. У спецыяльным памяшканні можна пакінуць рэчы, папіць кавы ці гарбаткі з печывам, сабрацца з думкамі перад запісам. Сюды ж удзельнікі будуць прыходзіць на 5-10 хвілінак на кава-паўзы паміж запісамі.

    Усе ўдзельнікі запісу прыязджаюць на Літоўскі радыётэлецэнтр блізу паловы на шостую па мясцовым часе. У спецыяльным памяшканні можна пакінуць рэчы, папіць кавы ці гарбаткі з печывам, сабрацца з думкамі перад запісам. Сюды ж удзельнікі будуць прыходзіць на 5-10 хвілінак на кава-паўзы паміж запісамі.

  • Полная фотография [4]У гэты час студыя, дзе будзе праходзіць запіс, пустая. Тут ужо паставілі дэкарацыі, але людзей амаль няма.

    У гэты час студыя, дзе будзе праходзіць запіс, пустая. Тут ужо паставілі дэкарацыі, але людзей амаль няма.

  • Полная фотография [5]Праз 15 хвілін каардынатар запісу кліча першых людзей у грымёрку. Тут наносяць грым, дзякуючы якому на твары ў спікераў не будзе блікаў ад студыйных ламп.

    Праз 15 хвілін каардынатар запісу кліча першых людзей у грымёрку. Тут наносяць грым, дзякуючы якому на твары ў спікераў не будзе блікаў ад студыйных ламп.

  • Полная фотография [6]Усяго ў гэты вечар з «фарумчанамі» працуюць чатыры грымёршчыцы. Удзельнікі ідуць па чарзе.

    Усяго ў гэты вечар з «фарумчанамі» працуюць чатыры грымёршчыцы. Удзельнікі ідуць па чарзе.

  • Полная фотография [7]Налепка на дзвярах пакою для палення Літоўскага радыётэлецэнтра.

    Налепка на дзвярах пакою для палення Літоўскага радыётэлецэнтра.

  • Полная фотография [8]Студыя, дзе будуць запісаныя тры выпускі ток-шоу «Форум», ажыўляецца. Аператары, света- і гукарэжысёры наладоўваюць камеры, святло і гукатэхніку.

    Студыя, дзе будуць запісаныя тры выпускі ток-шоу «Форум», ажыўляецца. Аператары, света- і гукарэжысёры наладоўваюць камеры, святло і гукатэхніку.

  • Полная фотография [9]Усе ўдзельнікі ўжо прыйшлі ў студыю. Эксперты канкрэтнага выпуску сядзяць за круглым сталом. Людзі, якія выступяць экспертамі ў наступных праграмах, — вакол круглага стала. Вядоўца, Эдуард Мельнікаў, тры разы рэпетуе ўступнае слова да ток-шоу. Першы дубль атрымаўся не вельмі ўдалым...

    Усе ўдзельнікі ўжо прыйшлі ў студыю. Эксперты канкрэтнага выпуску сядзяць за круглым сталом. Людзі, якія выступяць экспертамі ў наступных праграмах, — вакол круглага стала. Вядоўца, Эдуард Мельнікаў, тры разы рэпетуе ўступнае слова да ток-шоу. Першы дубль атрымаўся не вельмі ўдалым...

  • Полная фотография [10]...але пасла другога спадар Эдуард прысаджваецца да стала, за якім сядзяць экперты, і пачынаецца запіс ток-шоу «Форум». Усё, што адбываецца ў студыі, ідзе амаль жывым эфірам, і мантуецца мінімальна. Таму ўжо падчас запісаў праграм няма ніякіх дубляў: з моманту, як вядоўца далучаецца да ўдзельнікаў да моманту фінальных апладысментаў запіс не прыпыняецца ні на секунду.

    ...але пасла другога спадар Эдуард прысаджваецца да стала, за якім сядзяць экперты, і пачынаецца запіс ток-шоу «Форум». Усё, што адбываецца ў студыі, ідзе амаль жывым эфірам, і мантуецца мінімальна. Таму ўжо падчас запісаў праграм няма ніякіх дубляў: з моманту, як вядоўца далучаецца да ўдзельнікаў да моманту фінальных апладысментаў запіс не прыпыняецца ні на секунду.

  • Полная фотография [11]Хутка ў студыі пачынаецца дэманстрацыя першага сюжэту, падтрыхтаванага да выпуску ток-шоу.

    Хутка ў студыі пачынаецца дэманстрацыя першага сюжэту, падтрыхтаванага да выпуску ток-шоу.

  • Полная фотография [12]Пасля дэманстрацыі сюжэта ў студыі працуе “вольны мікрафон”. Вядоўца ток-шоу дае магчымасць выказацца ўсім ахвотным, хто падчас запісу канкрэтнага выпуска сядзіць па-за сталом экспертаў.

    Пасля дэманстрацыі сюжэта ў студыі працуе “вольны мікрафон”. Вядоўца ток-шоу дае магчымасць выказацца ўсім ахвотным, хто падчас запісу канкрэтнага выпуска сядзіць па-за сталом экспертаў.

  • Полная фотография [13]Пульт кіравання светлавой партытурай ў студыі.

    Пульт кіравання светлавой партытурай ў студыі.

  • Полная фотография [14]Пасля невялічкай кавапаўзы пачынаецца бліц-падрыхтоўка да запісу другога выпуску ток-шоу «Форум». Некаторыя ўдзельнікі памяняліся месцамі: эксперты з першага запісу «пераехалі» на месцы па-за круглым сталом, і наадварот.

    Пасля невялічкай кавапаўзы пачынаецца бліц-падрыхтоўка да запісу другога выпуску ток-шоу «Форум». Некаторыя ўдзельнікі памяняліся месцамі: эксперты з першага запісу «пераехалі» на месцы па-за круглым сталом, і наадварот.

  • Полная фотография [15]Зноў уступнае слова Эдуарда Мельнікава, і пачнецца безперапынны запіс другога выпуску.

    Зноў уступнае слова Эдуарда Мельнікава, і пачнецца безперапынны запіс другога выпуску.

  • Полная фотография [16]Перад запісам трэцяга выпуску ток-шоў «Форум» удзельнікам трохі папраўляюць грым.

    Перад запісам трэцяга выпуску ток-шоў «Форум» удзельнікам трохі папраўляюць грым.

  • Полная фотография [17]Усяго ў студыі працуюць пяць тэлекамер.

    Усяго ў студыі працуюць пяць тэлекамер.

  • Полная фотография [18]Рэжысёрская апаратная знаходзіцца зверху, ад студыі яе аддзяляе шкло.  За шклом можна пабачыць гукарэжысёра, насупраць яго сядзяць рэжысёр праграмы і асістэнты.

    Рэжысёрская апаратная знаходзіцца зверху, ад студыі яе аддзяляе шкло. За шклом можна пабачыць гукарэжысёра, насупраць яго сядзяць рэжысёр праграмы і асістэнты.

  • Полная фотография [19]Гукарэжысёр Альгіс сочыць за якасцю гука.

    Гукарэжысёр Альгіс сочыць за якасцю гука.

  • Полная фотография [20]Рэжысёрскі пульт. Рэжысёрка Рынальда адсюль каардынуе ўсіх аператараў, каму які план узяць у кадр, і пераключае камеры.

    Рэжысёрскі пульт. Рэжысёрка Рынальда адсюль каардынуе ўсіх аператараў, каму які план узяць у кадр, і пераключае камеры.

  • Полная фотография [21]Рэжысёрка распавядае, што пасля запісу ўсе тры выпускі чакае наступны лёс: рэдактар пабудуе «каркас» кожнага з трох запісаных ток-шоу, структуруе матэрыял, потым за адзін вечар усё змантуецца ўжо па відэа. Па словах рэжысёркі, запіс доўжыцца блізу гадзіны, у выніку атрымаецца ля 45 хвілін ток-шоу. Вострыя моманты заўседы ёсць, але як раз у гэтым і палягае прывабнасць дыскусіі.

    Рэжысёрка распавядае, што пасля запісу ўсе тры выпускі чакае наступны лёс: рэдактар пабудуе «каркас» кожнага з трох запісаных ток-шоу, структуруе матэрыял, потым за адзін вечар усё змантуецца ўжо па відэа. Па словах рэжысёркі, запіс доўжыцца блізу гадзіны, у выніку атрымаецца ля 45 хвілін ток-шоу. Вострыя моманты заўседы ёсць, але як раз у гэтым і палягае прывабнасць дыскусіі.

  • Полная фотография [22]Студыя з апаратнай бачна як на далоні.

    Студыя з апаратнай бачна як на далоні.

  • Полная фотография [23]Нарэшце, запіс сканчаецца. Удзельнікі ідуць туды, дзе распраналіся пасля прыезду. Сціраюць вільготнымі сурвэткамі грым, апранаюцца і пакідаюць Lithuanian radio and television.  На гадзінніку ўжо апоўначы па мясцовым часе. Праз паўгадзіны ўсе будуць вячэраць...

    Нарэшце, запіс сканчаецца. Удзельнікі ідуць туды, дзе распраналіся пасля прыезду. Сціраюць вільготнымі сурвэткамі грым, апранаюцца і пакідаюць Lithuanian radio and television. На гадзінніку ўжо апоўначы па мясцовым часе. Праз паўгадзіны ўсе будуць вячэраць...

  • Усе ўдзельнікі запісу прыязджаюць на Літоўскі радыётэлецэнтр блізу паловы на шостую па мясцовым часе. У спецыяльным памяшканні можна пакінуць рэчы, папіць кавы ці гарбаткі з печывам, сабрацца з думкамі перад запісам. Сюды ж удзельнікі будуць прыходзіць на 5-10 хвілінак на кава-паўзы паміж запісамі.
  • У гэты час студыя, дзе будзе праходзіць запіс, пустая. Тут ужо паставілі дэкарацыі, але людзей амаль няма.
  • Праз 15 хвілін каардынатар запісу кліча першых людзей у грымёрку. Тут наносяць грым, дзякуючы якому на твары ў спікераў не будзе блікаў ад студыйных ламп.
  • Усяго ў гэты вечар з «фарумчанамі» працуюць чатыры грымёршчыцы. Удзельнікі ідуць па чарзе.
  • Налепка на дзвярах пакою для палення Літоўскага радыётэлецэнтра.
  • Студыя, дзе будуць запісаныя тры выпускі ток-шоу «Форум», ажыўляецца. Аператары, света- і гукарэжысёры наладоўваюць камеры, святло і гукатэхніку.
  • Усе ўдзельнікі ўжо прыйшлі ў студыю. Эксперты канкрэтнага выпуску сядзяць за круглым сталом. Людзі, якія выступяць экспертамі ў наступных праграмах, — вакол круглага стала. Вядоўца, Эдуард Мельнікаў, тры разы рэпетуе ўступнае слова да ток-шоу. Першы дубль атрымаўся не вельмі ўдалым...
  •  з моманту, як вядоўца далучаецца да ўдзельнікаў да моманту фінальных апладысментаў запіс не прыпыняецца ні на секунду.
  • Хутка ў студыі пачынаецца дэманстрацыя першага сюжэту, падтрыхтаванага да выпуску ток-шоу.
  • Пасля дэманстрацыі сюжэта ў студыі працуе “вольны мікрафон”. Вядоўца ток-шоу дае магчымасць выказацца ўсім ахвотным, хто падчас запісу канкрэтнага выпуска сядзіць па-за сталом экспертаў.
  • Пульт кіравання светлавой партытурай ў студыі.
  •  эксперты з першага запісу «пераехалі» на месцы па-за круглым сталом, і наадварот.
  • Зноў уступнае слова Эдуарда Мельнікава, і пачнецца безперапынны запіс другога выпуску.
  • Перад запісам трэцяга выпуску ток-шоў «Форум» удзельнікам трохі папраўляюць грым.
  • Усяго ў студыі працуюць пяць тэлекамер.
  • Рэжысёрская апаратная знаходзіцца зверху, ад студыі яе аддзяляе шкло.  За шклом можна пабачыць гукарэжысёра, насупраць яго сядзяць рэжысёр праграмы і асістэнты.
  • Гукарэжысёр Альгіс сочыць за якасцю гука.
  • Рэжысёрскі пульт. Рэжысёрка Рынальда адсюль каардынуе ўсіх аператараў, каму які план узяць у кадр, і пераключае камеры.
  •  рэдактар пабудуе «каркас» кожнага з трох запісаных ток-шоу, структуруе матэрыял, потым за адзін вечар усё змантуецца ўжо па відэа. Па словах рэжысёркі, запіс доўжыцца блізу гадзіны, у выніку атрымаецца ля 45 хвілін ток-шоу. Вострыя моманты заўседы ёсць, але як раз у гэтым і палягае прывабнасць дыскусіі.
  • Студыя з апаратнай бачна як на далоні.
  • Нарэшце, запіс сканчаецца. Удзельнікі ідуць туды, дзе распраналіся пасля прыезду. Сціраюць вільготнымі сурвэткамі грым, апранаюцца і пакідаюць Lithuanian radio and television.  На гадзінніку ўжо апоўначы па мясцовым часе. Праз паўгадзіны ўсе будуць вячэраць...
Оценить материал:
Голосов еще нет
Частичное либо полное копирование материалов, размещенных на сайте Mediakritika.by разрешается только с указанием прямой гиперссылки на текст.

Источник: https://mediakritika.info/article/2006/yak-zapisvaecca-tok-shou-forum

Ссылки
[1] https://mediakritika.info/
[2] https://mediakritika.info/category/zakulise
[3] https://mediakritika.info/files/styles/gallery/public/belsat-forum-zakulisye-01.jpg?itok=3yM-CANB
[4] https://mediakritika.info/files/styles/gallery/public/belsat-forum-zakulisye-02.jpg?itok=oTs6m7L-
[5] https://mediakritika.info/files/styles/gallery/public/belsat-forum-zakulisye-03.jpg?itok=Bq5_j0Py
[6] https://mediakritika.info/files/styles/gallery/public/belsat-forum-zakulisye-04.jpg?itok=nzSaYb7j
[7] https://mediakritika.info/files/styles/gallery/public/belsat-forum-zakulisye-05.jpg?itok=o2StpB1T
[8] https://mediakritika.info/files/styles/gallery/public/belsat-forum-zakulisye-06.jpg?itok=fWyAE2AB
[9] https://mediakritika.info/files/styles/gallery/public/belsat-forum-zakulisye-07.jpg?itok=JIVwEpiu
[10] https://mediakritika.info/files/styles/gallery/public/belsat-forum-zakulisye-08.jpg?itok=eSPfro11
[11] https://mediakritika.info/files/styles/gallery/public/belsat-forum-zakulisye-09.jpg?itok=W4ungi5g
[12] https://mediakritika.info/files/styles/gallery/public/belsat-forum-zakulisye-10.jpg?itok=kQf-lf99
[13] https://mediakritika.info/files/styles/gallery/public/belsat-forum-zakulisye-11.jpg?itok=UcXmnlO6
[14] https://mediakritika.info/files/styles/gallery/public/belsat-forum-zakulisye-12.jpg?itok=gXnyTExt
[15] https://mediakritika.info/files/styles/gallery/public/belsat-forum-zakulisye-13.jpg?itok=Pt_vgZ4G
[16] https://mediakritika.info/files/styles/gallery/public/belsat-forum-zakulisye-16.jpg?itok=qeoebTVa
[17] https://mediakritika.info/files/styles/gallery/public/belsat-forum-zakulisye-14.jpg?itok=K0tIVEWc
[18] https://mediakritika.info/files/styles/gallery/public/belsat-forum-zakulisye-15.jpg?itok=e9Upm4yI
[19] https://mediakritika.info/files/styles/gallery/public/belsat-forum-zakulisye-19.jpg?itok=9-OwlWaz
[20] https://mediakritika.info/files/styles/gallery/public/belsat-forum-zakulisye-18.jpg?itok=OLqYqH7O
[21] https://mediakritika.info/files/styles/gallery/public/belsat-forum-zakulisye-17.jpg?itok=H-9-4edo
[22] https://mediakritika.info/files/styles/gallery/public/belsat-forum-zakulisye-20.jpg?itok=ZNiffF1e
[23] https://mediakritika.info/files/styles/gallery/public/belsat-forum-zakulisye-21.jpg?itok=iVGHHoKo