mediakritika.by
Опубликовано на mediakritika.by (https://mediakritika.info)

Главная > Коні, спецслужбы ды Лукашэнка — інфармацыйнае меню тэлеканалаў

Вы здесь

  • Главная [1]
  • Коні, спецслужбы ды Лукашэнка — інфармацыйнае меню тэлеканалаў

Коні, спецслужбы ды Лукашэнка — інфармацыйнае меню тэлеканалаў

28.12.2012 Мониторинг [2]

Пазітыўныя матэрыялы пра ўладу складалі амаль палову эфіру вечаровых навінаў дзяржканалаў. У той жа час абодва дзяржканалы не далі своечасова інфармацыі пра гібель школьніка ў ДТЗ у Менску, увогуле не закранулі тэмы самагубства афіцэра КДБ ды пазбягалі трывожнай сацыяльна-эканамічнай праблематыкі, а таксама ніводнага разу нават не ўзгадалі пра беларускую апазіцыю.

Незалежны тэлеканал «Белсат» падаваў больш адэкватную тэматычную карціну тыдня, але таксама амаль не асвятляў дзейнасці апазіцыі, пры гэтым амаль палову эфірнага часу прысвяціў інфармацыі пра беларускую ўладу, але гэта былі незбалансаваныя негатыўныя матэрыялы.

  1. Матэрыялы з прыкметамі замоўленасці альбо цэнзуры

Тэлеканал

Лістапад 2012

Колькасць і доля ад агульнага ліку матэрыялаў (%)

Кастрычнік 2012

Колькасць і доля ад агульнага ліку матэрыялаў (%)

Верасень 2012

Колькасць і доля ад агульнага ліку матэрыялаў (%)

Жнівень 2012

Колькасць і доля ад агульнага ліку матэрыялаў (%)

«Белсат»

23 (62 %)

21 (58 %)

20 (56 %)

21 (58 %)

«Беларусь 1»

31 (53 %)

41 (76 %)

42 (62 %)

47 (82 %)

ОНТ

28 (61 %)

27 (59 %)

26 (57 %)

34 (60 %)

У кастрычніку аўтары навінаў на дзяржканалах выказвалі меней уласных меркаванняў ды акуратней абыходзіліся са спасылкамі на крыніцы. Аднак тэндэнцыяй гэта не стала: у лістападзе аўтары «Панарамы» ды «Наших новостей» практычна вярнуліся да звыклага парушэння стандартаў аддзялення фактаў ад думак ды дакладнасці. Толькі на канале «Беларусь 1» назіралася большая ўвага да спасылак на крыніцы.

Пазітыўных зрухаў у датрыманні прафесійных стандартаў эфір незалежнага тэлеканала «Белсат» таксама не дэманстраваў. Троху болей увагі аўтары «Аб’ектыва» пачалі надаваць перадгісторыям падзеяў.

Усе тры каналы больш за палову свайго эфірнага часу транслююць зманіпуляваныя, замоўныя матэрыялы, і гэтая тэндэнцыя застаецца стабільнай.

Таксама на ўсіх каналах па-ранейшаму адзначаецца высокая доля неаператыўных матэрыялаў, проста кажучы, не навінаў.

Дзяржканалы

Туркменскія коні-ахалтэкінцы былі героямі інфармацыйнага тыдня абодвух дзяржканалаў — замоўныя матэрыялы пра гастролі туркменскай цыркавой трупы былі ў тэлеэфіры штодня. Коні прыляцелі авіярэйсам, першая іх рэпетыцыя ў беларускім цырку, першы выступ — на «Беларусі 1» даваліся рэляцыі з жыцця туркменскіх коней штодзень, амаль як рэляцыі з паездак Лукашэнкі. ОНТ прысвяціла гэтай тэме тры сюжэты на тыдзень. Пры гэтым ніводны канал у ніводным з матэрыялаў не падаў рэальную прычыну такога медыйнага поспеху туркменскіх коней на беларускай зямлі — пра гэтыя цыркавыя гастролі дамовіліся кіраўнікі Беларусі ды Туркменістана напярэдадні, на саміце СНД, што адбыўся ў Ашхабадзе.

Асноўнай хібай падчас падачы гэтых матэрыялаў было парушэнне стандартаў балансу меркаванняў ды аддзялення фактаў ад думак.

Дзяржканалы таксама падрабязна асвятлялі дзейнасць кіраўніка дзяржавы, нарады ды сустрэчы, прычым традыцыйна гэтыя паркетныя матэрыялы будаваліся па адным шаблоне: сінхроны Лукашэнкі з падводкамі журналіста. Аўтары сюжэтаў парушалі стандарт балансу думак ды дазвалялі сабе ўласныя каментары.

«Беларусь 1», 16.11: «Местной вертикали предстоит работать по-новому. И не только под пристальным вниманием Президента, но и под самым строгим контролером — мнением людей. Александр Лукашенко сегодня это подчеркнул неоднократно». 15.11: «Считает Президент, что милицию можно освободить и от экспертной деятельности. С созданием Следственного комитета она перестала быть одной из основных задач органов внутренних дел, большинство экспертиз проводится по инициативе следствия». 12.11: «Еще в начале встречи Александр Лукашенко намекнул на отсутствие закрытых тем, и студенты адресуют Президенту вопросы совершенно разного плана: про достижения суверенной Беларуси и выгоды от ЕЭП, любимую литературу, туристический потенциал республики и прогноз на исход чемпионата мира по хоккею 2014 года».

ОНТ,12.11: «Достойную жизнь на блюдечке с голубой каемочкой никто подавать не намерен — это нужно заработать. Что касается отъявленных бездельников, то с ними, по словам Главы государства, нужно без сожаления расставаться». 13.11: «Что касается дальнейшего развития военного механизма страны, то, по мнению Александра Лукашенко, главное — пойти по верному пути». 14.11: «Что касается МВД, то реформу ведомства диктует время. Об этом Александр Лукашенко говорил не единожды. В частности, назначая в мае нового министра, Президент указал на необходимость конструктивных и разумных перемен в работе Министерства внутренних дел». 15.11: «Помимо этого, Валерий Вакульчик успешно справлялся с обязанностями председателя Следственного комитета. По сути, заложил основу нового ведомства, созданного в начале года. Что касается новой должности, Александр Лукашенко уверен: Вакульчику она по силам».

«Белсат»

Аўтары ды рэдактары інфармацыйнага выпуску «Аб’ектыў» на канале «Белсат» традыцыйна парушаюць стандарт аддзялення фактаў ад думак. Уласныя ацэнкі і каментары аўтараў з’яўляюцца ў навінах незалежнага канала рэгулярна.

12.11: «Пабудова падземных гаражоў у бізнес-цэнтрах — зусім не менская традыцыя. Аднымі подпісамі праблемы не развязаць. Але гэта першы крок, які трэба было зрабіць, каб адстаяць вольны кавалак зямлі». 14.11: «Але ж стаўленне беларускай дзяржавы да прыватнага бізнесу даўно вядомае. І назваць яго прыязным нельга. Вобраз прадпрымальнікаў як “вашывых блох” (менавіта гэтак калісьці Лукашэнка назваў айчынных бізнесоўцаў) усё яшчэ, на жаль, жыве ў галовах чыноўнікаў». 15.11: «Жалезнаму Феліксу гэтымі днямі, відаць, не раз у труне давялося перавярнуцца. Ягоныя ідэйныя нашчадкі на гістарычнай радзіме не толькі дазволілі здзейсніць напад на свой офіс, але і выканаўцаў знайсці не могуць».

Таксама ў навінах «Белсата» часцей, чым на дзяржканалах, назіраецца парушэнне стандарту верагоднасці — частыя спасылкі на «экспертаў», «адмыслоўцаў», «праваабаронцаў», імёны якіх не называюцца.

13.11, матэрыял пра абвінавачанне віцебскага грамадзянскага актывіста ў шпіянажы: «Адмыслоўцы ў такое абвінавачанне вераць з цяжкасцю — занадта гэта сур’ёзны артыкул для 22-гадовага слесара наваполацкага “Нафтана”».

15.11, матэрыял пра бізнес-форум: «Нягледзячы на гэта, незалежныя эксперты ўжо назвалі сёлетні інвестыцыйны форум правальным. На іхнае меркаванне, у вачах інвестараў ён ніяк не можа нівеляваць скандалаў вакол “Камунаркі” ды “Спартака”. Мабыць, праз гэта шэраг незалежных эканамістаў і медыяў нават не пусцілі на адкрыццё».

1.1. Матэрыялы з прыкметамі палітычнай замоўленасці альбо цэнзуры

Тэлеканал

Лістапад 2012

Колькасць

Кастрычнік 2012 Колькасць

Верасень 2012

Колькасць

Жнівень 2012

Колькасць

«Белсат»

19

16

16

11

«Беларусь 1»

25

26

33

22

ОНТ

18

14

16

21

 

Дзяржканалы

Акрамя пазітыўных матэрыялаў пра беларускую ўладу на дзяржканалах выходзілі палітычна замоўленыя сюжэты з тэндэнцыйнай падачай падзеяў за мяжой.

Так, на ОНТ і тэлеканале «Беларусь 1» 12.11 выйшлі матэрыялы пра Дзень незалежнасці ў Польшчы. Аўтары прысвяцілі эфірны час дэманстрацыям ды затрыманням падчас святкавання і ў парушэнне стандарту дакладнасці засяродзіліся толькі на беспарадках на адным з варшаўскіх шэсцяў, якіх насамрэч было чатыры. Не назіралася таксама і балансу думак: у сюжэце на канале «Беларусь 1» прасочваўся падбор сінхронаў — падаваліся толькі негатыўныя меркаванні пра дэманстрантаў, адсутнічаў незалежны экспертны пункт гледжання, у парушэнне стандарту аддзялення фактаў ад думак аўтар выказваў свае ацэнкі: «Жесткие разгоны демонстраций в центре Варшавы не вызвали никакой реакции со стороны мирового сообщества и правозащитных организаций. Зато дали повод экспертам порассуждать как о крахе политики евроинтеграции в Польше, так и о провале стратегии государственного развития. Ведь наличие радикальных элементов — норма для любого общества. Ненормально, когда сторонников у таких радикалов становится больше, чем у правящих элит».

На ОНТ палітычна замоўлены матэрыял выйшаў таксама 14.11. Ён асвятляў прэсавую канферэнцыю амбасадара Польшчы. У парушэнне стандарту дакладнасці аўтар інтэрпрэтаваў ды скажаў словы амбасадара: «Отвечая на вопросы журналистов, посол Польши в Беларуси подтвердил финансирование запрещенной законодательством деятельности отдельных представителей белорусского гражданского общества. При этом он не усматривает двойных стандартов в оценках действий правоохранительных органов во время беспорядков в Беларуси и Польше».

На канале «Беларусь 1» 16.11 выйшаў сюжэт пра разгляд кангрэсам ЗША «папраўкі Джэксана — Веніка». Аўтар матэрыялу не шкадаваў эфірнага часу на ўласныя меркаванні: «В конце его (Барака Абамы. — Рэд.) первого срока американские конгрессмены подняли вопрос об отмене никому не нужной поправки. Демократы во главе с Обамой явно дают понять, что в отношении России готовы проводить миролюбивую политику… Однако утверждение черного списка российских чиновников говорит о положении Обамы. Демократы во главе с президентом явно не имеют большинства в принятии ключевых решений.

Так что грядущий визит американского главы государства в Москву не выглядит безоблачным. Во всяком случае, на этот момент. За список Магнитского в Кремле его благодарить не будут».

«Белсат»

Палітычна замоўленыя матэрыялы на незалежным тэлеканале галоўным чынам тычыліся ўлады. Акрамя палітычных падзеяў такія матэрыялы закраналі таксама і сацыяльныя тэмы, не звязаныя наўпрост з палітыкай. Так, 12.11 выйшаў сюжэт пра тое, што ў Гродне невядомыя аблілі фарбай памятную шыльду ахвярам габрэйскага гета. У сюжэце выказваецца толькі кіраўнік габрэйскай абшчыны, не было нават спробы забяспечыць баланс думак, а замест гэтага аўтары маніпулявалі фактамі: «Няма чым пахваліцца і камунальным службам, што, як правіла, аператыўна рэагуюць на палітычныя надпісы на сценах будынкаў. Камера “Аб'ектыва” зафіксавала, што цягам сённяшняга працоўнага дня камунальнікі ніякім чынам не адрэагавалі на абліты знак. У сваю чаргу Следчы камітэт Гарадзенскай вобласці крымінальнай справы па факце вандалізму не завёў».

15.11 выйшаў сюжэт пра акцыю Чырвонага Крыжа ў Гомелі — бясплатнае кармленне бяздомных, якіх перад тым «арганізавалі» на прыбіранне парку. У сюжэце назіралася імітацыя балансу думак, нягледзячы на сінхроны прадстаўніцы Чырвонага Крыжа. Аўтар відавочна не задаваў ёй пытання, ці добраахвотна бяздомныя прынялі ўдзел у акцыі, аднак пры гэтым сцвярджаў, што людзей змусілі працаваць, а пачастунак быў «бяднейшы за ласункі, якія бамжы могуць знайсці ў сметніках, а тыя, хто працуе, — набыць самастойна. Што ж, на што зарабілі — тое і сцерабілі».

1.1.1.         Негатыўныя, без балансу думак матэрыялы пра беларускую ўладу

Тэлеканал

Лістапад 2012

Колькасць

Кастрычнік 2012

Колькасць

Верасень 2012

Колькасць

Жнівень 2012

Колькасць

«Белсат»

17

12

12

11

«Беларусь 1»

0

2

0

0

ОНТ

0

0

0

0

 

Дзяржканалы

Негатыўных матэрыялаў пра беларускую ўладу ў эфіры дзяржканалаў не было.

«Белсат»

Негатыўныя матэрыялы пра беларускую ўладу склалі амаль палову эфіру выпускаў «Аб’ектыва» на незалежным тэлеканале «Белсат». Як правіла, такімі матэрыяламі з’яўляюцца першыя 2–4 сюжэты кожнага выпуску, прысвечаныя асноўным палітычным ды сацыяльным тэмам дня.

У сюжэце ад 12.11 пра выбух у Віцебску адсутнічаў баланс думак, аўтары штучна прытачылі выказванні незалежнага эксперта, не звязаныя з падзеяй матэрыялу: «І якраз павелічэнне колькасці такіх правакацыяў яшчэ тыдзень таму прадказваў былы службовец КДБ, каментуючы падобную атаку на будынак літоўскай амбасады ў Менску». Валер Костка, падпалкоўнік КДБ у адстаўцы: «2013 год, на маю думку, — ён будзе вызначальным годам для Беларусі. Усё зводзіцца да таго, што і эканамічны, і палітычны крызісы павінны паставіць пытанне аб уладзе ў Беларусі. Усё, што адбываецца цяпер, — гэта артпадрыхтоўка да 2013 года».

У сюжэце ад 14.11 пра тое, што Расія патрабуе ад Беларусі кампенсацыі за шэры экспарт нафтапрадуктаў, парушаны стандарт паўнаты. У гэтым матэрыяле згадвалася «кантрабанда разбаўляльнікаў», пры гэтым не падаваўся бэкграўнд, які б дазваляў гледачу даведацца, пра якую аферу вядзецца гаворка. Таксама аўтар рабіў уласныя каментары: «І хоць абодва бакі маюць козыры для ўзаемавыгаднага кампрамісу, застаецца адкрытым пытанне, як увогуле ратаваць беларускую эканоміку».

Сярод негатыўных матэрыялаў пра ўладу былі і тры сюжэты, прысвечаныя бізнес-форуму ў Менску. У іх адсутнічаў баланс думак, парушаліся стандарты аддзялення фактаў ад думак ды паўнаты. Уласныя меркаванні аўтараў, зманіпуляваныя факты без спасылак пры адсутнасці бэкграўнду — вось што ўяўлялі з сябе гэтыя матэрыялы. З сюжэта ад 15.11: «Але па выніках першага дня працы форуму выглядае, што інвестары не спяшаюцца са сваімі грашыма ў нашую краіну. Анансаваных удзельнікаў з двух дзясяткаў краінаў не завабілі нават бясплатныя візы. Асноўную частку гасцей склалі малавядомыя расейскія фірмы. Выняткам стаўся алігарх Міхаіл Гуцэрыеў. Але ягонае з’яўленне звязанае не столькі з новымі беларускімі праектамі, колькі з даўнімі відамі на “Беларуськалій”».

1.1.2.         Пазітыўныя, без балансу думак матэрыялы пра беларускую ўладу

Тэлеканал

Лістапад 2012

Колькасць

Кастрычнік 2012

Колькасць

Верасень 2012

Колькасць

Жнівень 2012

Колькасць

«Белсат»

1

0

0

0

«Беларусь 1»

21

22

27

22

ОНТ

14

14

14

21

На дзяржканалах пазітыўныя матэрыялы пра беларускую ўладу складалі каля 40 % эфіру інфармацыйных выпускаў. У першую чаргу гэта былі сюжэты пра кіраўніка дзяржавы. Лекцыя Лукашэнкі ў БДЭУ, кадравыя прызначэнні, нарада прэзідэнта па пытаннях рэформы МУС, яго сустрэча з кіраўнікамі вайсковых ведамстваў — дзяржканалы аддаюць гэтым матэрыялам вялікую долю эфірнага часу выпуску навінаў. У пятніцу 16.11 такія сюжэты занялі ад траціны (ОНТ) да паловы («Беларусь 1») часу інфармацыйнага выпуску.

Таксама пазітыўныя матэрыялы пра ўладу тычыліся эканамічнай тэматыкі. Так, ад аўторка штодзень на канале «Беларусь 1» у адмысловай рубрыцы выходзілі сюжэты на тэму інвестфоруму ў Менску. У іх парушаліся стандарты балансу думак, аддзялення фактаў ад меркаванняў, верагоднасці. Аўтары падавалі падзею у пазітыўным ключы для ўладаў праз падбор адпаведных сінхронаў удзельнікаў форуму, цытаванне прадстаўнікоў уладаў, адсутнасць незалежных экспертных меркаванняў, уласныя каментары. ОНТ у чацвер ды пятніцу таксама падало пазітыўныя матэрыялы на гэтую тэму. У сюжэтах адсутнічаў баланс думак, журналіст выказваў пазітыўныя меркаванні пра дзейнасць уладаў ды інвестыцыйную перспектыву форуму: «Его миллионы долларов окупятся».

Пазітыўнымі на абодвух каналах былі і матэрыялы пра паездкі ўрадавых чыноўнікаў і прадстаўнікоў бізнес-колаў у Бангладэш ды Індыю.

Да пазітыўных матэрыялаў пра ўладу можна таксама прылічыць сюжэт на трагічную тэму — гучную справу гібелі школьніка пад коламі аўто ў менскім мікрараёне Сухарава. Інфармацыйнай нагоды матэрыял не меў, аўтар пераказаў ужо вядомыя звесткі, дапоўніўшы іх цытатамі Лукашэнкі.

На тэлеканале «Белсат» 12.11 выйшаў адзін пазітыўны незбалансаваны матэрыял пра беларускую ўладу. Ён асвятляў свецкую падзею — баль у Нясвіжы ды быў пабудаваны на выказваннях тады яшчэ міністра культуры Паўла Латушкі. Матэрыял характарызаваўся парушэннем стандартаў балансу думак, паўнаты ды аператыўнасці (падзея адбылася двума днямі раней).

Негатыўныя, без балансу думак матэрыялы пра беларускую апазіцыю

Тэлеканал

Лістапад 2012

Колькасць

Кастрычнік 2012

Колькасць

Верасень 2012

Колькасць

Жнівень 2012

Колькасць

«Белсат»

1

1

0

0

«Беларусь 1»

0

1

2

0

ОНТ

0

0

3

0

Дзяржканалы ніводнага разу не ўзгадвалі беларускую апазіцыю.

Негатыўны матэрыял пра беларускую апазіцыю выйшаў 13.11 у эфіры «Белсата». Гэта быў увогуле адзіны сюжэт пра апазіцыю на тыдзень. Тэмаю матэрыялу сталася падпісанне мемарандуму часткай беларускай апазіцыі ды разлад у апазіцыйных колах. Сюжэт быў выразна пабудаваны з пазіцыі прыхільнікаў мемарандуму — іх выказванням было аддадзена болей эфірнага часу, чым меркаванням праціўнікаў. Таксама аўтар выказаў багата ўласных меркаванняў: «Заявы, адказы, заявы ў адказ... Бо і на выказванне Саннікава неадкладна адрэагавалі ў Сакратарыяце вонкавых справаў БНР. Ці і чарговаму дакументу наканавана стаць прычынаю бясконцых спрэчак палітыкаў, якія нібыта ставяць перад сабой адну мэту? Тым больш што контраверсіяў хапае і без гэтага».

1.1.3.         Пазітыўныя, без балансу думак матэрыялы пра беларускую апазіцыю

Тэлеканал

Лістапад 2012

Колькасць

Кастрычнік 2012

Колькасць

Верасень 2012

Колькасць

Жнівень 2012

Колькасць

«Белсат»

0

0

8

2

«Беларусь 1»

0

0

0

0

ОНТ

0

0

0

0

У эфіры ніводнага з каналаў не было пазітыўных матэрыялаў пра беларускую апазіцыю.

1.2.  Матэрыялы з прыкметамі карпаратыўнай замоўленасці ці рэкламы

Тэлеканал

Лістапад 2012

Колькасць

Кастрычнік 2012

Колькасць

Верасень 2012

Колькасць

Жнівень 2012

Колькасць

«Белсат»

1

5

5

1

«Беларусь 1»

14

18

14

5

ОНТ

17

12

13

3

Дзяржканалы

Прыкметамі карпаратыўнай замоўленасці ды рэкламы адзначаныя матэрыялы пра ахалтэкінскіх коней, што выходзілі ўвесь тыдзень на абодвух дзяржканалах. Нягледзячы на малую грамадскую значнасць падзеі, нацягнутыя інфармацыйныя нагоды (коней прывезлі, першая рэпетыцыя ў Белдзяржцырку, першы выступ і да т. п.), толькі ў адным з апошніх сюжэтаў на дадзеную тэму аўтар падаў бэкграўнд, які дазволіў гледачу даведацца, што пра гэтыя гастролі дамовіліся кіраўнікі Беларусі ды Туркменістана. Сюжэты выходзілі з парушэннем балансу думак, падзея асвятлялася толькі ў пазітыўным ключы: «Кстати, в антракте каждый желающий сможет не только сфотографироваться с лошадью, но даже прокатиться по манежу.

Об этих бонусах в афишах, конечно, не написано. Но и без того в кассах уже с первого дня продажи билетов выстраиваются очереди».

Досыць шмат на тыдні было матэрыялаў з прыкметамі карпаратыўнай замовы ад вайсковых ведамстваў ды спецслужбаў. Адзнакі адначасова карпаратыўнай ды палітычнай замовы мелі матэрыялы пра выбух у Віцебску, а таксама пра «шпіёна Гайдукова», што трансляваліся на абодвух дзяржканалах. У сюжэтах выказваліся толькі прадстаўнікі КДБ, матэрыялы былі збудаваныя выключна на інфармацыі ад гэтага ведамства. Карпаратыўная замова прасочвалася таксама ў матэрыялах пра вучэнні беларускіх вайскоўцаў у Катары. Сюжэты на гэтую тэму выходзілі ў эфір на абодвух дзяржканалах тры інфармацыйныя дні запар.

З прыкметамі карпаратыўнай замовы на ОНТ выйшлі матэрыялы ад 13.11 пра новую тэхніку на ўзбраенні беларускай арміі (парушэнне ўсіх стандартаў, сінхрон толькі прадстаўніка Мінабароны) ды ад 14.11 пра рашэнне Канстытуцыйнага Суда, згодна з якім выпускнік ВНУ мае права не аплачваць вучобу, калі пасля заканчэння навучання абірае службу ў войску па кантракце (сінхроны выключна прадстаўнікоў КС).

На канале «Беларусь 1» з прыкметамі карпаратыўнай замовы выйшлі сюжэты ад 12.11 пра тое, што Камітэт дзяржаўнага кантролю правярае транспартных перавозчыкаў, і ад 14.11 таксама пра акцыю КДК супраць шэрых схем ухілення ад падаткаў. У гэтых матэрыялах парушаўся стандарт аператыўнасці (няма актуальнай інфармацыйнай нагоды), у другім сюжэце адсутнічаў і баланс думак (падавалася толькі выказванне ананімнага супрацоўніка КДК, матэрыял будаваўся выключна на інфармацыі ад гэтага ведамства).

Дзяржканалы дазвалялі сабе ў інфармацыйных выпусках «джынсу», то бок схаваную камерцыйную рэкламу. Так, на канале «Беларусь 1» 15.11 прайшоў рэкламны сюжэт «ХКБанка»: «Дмитрий Смирнов теперь знает, что кредит — это не только переплаты и процентные ставки. Для “Хоум Кредит Банка” дарить подарки своим клиентам — хорошая традиция». А 16.11 на гэтым жа тэлеканале трансляваўся рэкламны матэрыял пра кампанію «Forex Club». У сюжэце прыводзіліся сінхроны прадстаўніка гэтай кампаніі, а таксама хвалебныя выказванні журналіста канала, аўтара праграмы «Деловая жизнь»: «Даже ее бессменный ведущий уже как-то не представляет рабочий день без биржевых курсов, валютных индексов и... прогнозов “Forex Club”». Аўтар дзеліцца і ўласным пазітыўным меркаваннем пра кампанію: «Но здесь семантика скорее биржевая. “Forex Club” — самый успешный трейдер, компания, занимающаяся обучением с нуля, и один из лидеров по числу прибыльных сделок. И все это в одном, как шутят сотрудники, “антикризисном флаконе”… Прогнозы компании, как показывает опыт и доказывает время, и впрямь сбываются всегда». На працягу сюжэта у кадры фігураваў лагатып кампаніі.

Найболей схаванай камерцыйнай рэкламы было ў эфіры інфармацыйных выпускаў ОНТ. Так, 13.11 прайшоў сюжэт пра тое, што кампанія «Санта Брэмар» змяніла дызайн прадукцыі, а 14.11 — пра выпуск новага аўтамабіля экстраннай дапамогі (схаваная рэклама МАЗа). Абодва матэрыялы вылучаліся парушэннем усіх прафесійных стандартаў.

«Белсат»

У эфіры навінаў канала «Белсат» 12.11 выйшаў сюжэт з прыкметамі карпаратыўнай замоўленасці ці рэкламы пра грамадскае аб’яднанне «StartupByWomen». Матэрыял вылучаўся адсутнасцю балансу думак ды аператыўнай інфармацыйнай нагоды. Тэма штучна была прывязаная да праблемы жаночага прадпрымальніцтва. Аўтар дазваляў сабе ўласныя пазітыўныя характарыстыкі арганізацыі, наўпроставую прамоцыю: «У Беларусі існуе адзіная арганізацыя, якая дапамагае жанчынам адкрываць сваю справу. Незалежнае грамадскае аб’яднанне “StartupByWomen” праводзіць кансультацыі ды ажыццяўляе адукацыйныя праграмы. Ці не заканамерна, што дзяржава такімі праектамі пакуль пахваліцца не можа?»

  1. Парушэнні прафесійных стандартаў на тэлеканалах у матэрыялах з прыкметамі замоўленасці (цэнзуры)

2.1. Матэрыялы з парушэннямі стандарту балансу думак

Тэлеканал

Лістапад 2012

Колькасць і доля ад агульнага ліку матэрыялаў (%)

Кастрычнік 2012

Колькасць і доля ад агульнага ліку матэрыялаў (%)

Верасень 2012

Колькасць і доля ад агульнага ліку матэрыялаў (%)

Жнівень 2012

Колькасць і доля ад агульнага ліку матэрыялаў (%)

«Белсат»

20 (54 %)

20 (56 %)

20 (56 %)

21 (58 %)

«Беларусь 1»

30 (52 %)

36 (67 %)

42 (61 %)

41 (72 %)

ОНТ

26 (57 %)

26 (57 %)

25 (45 %)

32 (56 %)

 

2.2. Матэрыялы з парушэннямі стандарту паўнаты інфармацыі

Тэлеканал

Лістапад 2012

Колькасць і доля ад агульнага ліку матэрыялаў (%)

Кастрычнік 2012

Колькасць і доля ад агульнага ліку матэрыялаў (%)

Верасень 2012

Колькасць і доля ад агульнага ліку матэрыялаў (%)

Жнівень 2012

Колькасць і доля ад агульнага ліку матэрыялаў (%)

«Белсат»

16 (43 %)

20 (56 %)

19 (53 %)

16 (44 %)

«Беларусь 1»

22 (38 %)

24 (44 %)

33 (49 %)

27 (47 %)

ОНТ

17 (37 %)

21 (46 %)

17 (37 %)

22 (39 %)

 

2.3. Матэрыялы з парушэннямі стандарту аддзялення фактаў ад думак

Тэлеканал

Лістапад 2012

Колькасць і доля ад агульнага ліку матэрыялаў (%)

Кастрычнік 2012

Колькасць і доля ад агульнага ліку матэрыялаў (%)

Верасень 2012

Колькасць і доля ад агульнага ліку матэрыялаў (%)

Жнівень 2012

Колькасць і доля ад агульнага ліку матэрыялаў (%)

«Белсат»

20 (54 %)

21 (58 %)

15 (42 %)

21 (58 %)

«Беларусь 1»

29 (50 %)

22 (41 %)

33 (49 %)

32 (56 %)

ОНТ

27 (59 %)

11 (24 %)

20 (43 %)

29 (51 %)

 

2.4. Матэрыялы з парушэннямі стандарту верагоднасці інфармацыі

Тэлеканал

Лістапад 2012

Колькасць і доля ад агульнага ліку матэрыялаў (%)

Кастрычнік 2012

Колькасць і доля ад агульнага ліку матэрыялаў (%)

Верасень 2012

Колькасць і доля ад агульнага ліку матэрыялаў (%)

Жнівень 2012

Колькасць і доля ад агульнага ліку матэрыялаў (%)

«Белсат»

12 (32 %)

12 (33 %)

12 (33 %)

18 (50 %)

«Беларусь 1»

10 (17 %)

19 (17 %)

29 (43 %)

29 (51 %)

ОНТ

14 (30 %)

11 (24 %)

17 (37 %)

18 (32 %)

 

2.5. Матэрыялы з парушэннямі стандарту дакладнасці падачы інфармацыі

Тэлеканал

Лістапад 2012

Колькасць і доля ад агульнага ліку матэрыялаў (%)

Кастрычнік 2012

Колькасць і доля ад агульнага ліку матэрыялаў (%)

Верасень 2012

Колькасць і доля ад агульнага ліку матэрыялаў (%)

Жнівень 2012

Колькасць і доля ад агульнага ліку матэрыялаў (%)

«Белсат»

10 (27 %)

12 (33 %)

13 (36 %)

14 (39 %)

«Беларусь 1»

17 (29 %)

14 (26 %)             

24 (35 %)

23 (40 %)

ОНТ

15 (33 %)

11 (24 %)

16 (35 %)

16 (28 %)

 

2.6. Матэрыялы з парушэннямі стандарту аператыўнасці інфармацыі

Тэлеканал

Лістапад 2012

Колькасць і доля ад агульнага ліку матэрыялаў (%)

Кастрычнік 2012

Колькасць і доля ад агульнага ліку матэрыялаў (%)

Верасень 2012

Колькасць і доля ад агульнага ліку матэрыялаў (%)

Жнівень 2012

Колькасць і доля ад агульнага ліку матэрыялаў (%)

«Белсат»

8 (22 %)

10 (28 %)

11 (31 %)

13 (36 %)

«Беларусь 1»

16 (28 %)

13 (24 %)

18 (26 %)

20 (35 %)

ОНТ

20 (43 %)

14 (30 %)

11 (24 %)

24 (42 %)

 

  1. Ключавыя грамадска-палітычныя тэмы, пададзеныя каналамі ў матэрыялах з прыкметамі замоўленасці (цэнзуры)

12.11, панядзелак

Выбух у Віцебску стаў першым матэрыялам у эфіры навінаў ОНТ  і восьмым у эфіры канала «Беларусь 1» у панядзелак. Гэты сюжэт на ОНТ відавочна меў на мэце прынізіць значнасць падзеі, педалявалася тлумачэнне спецслужбаў, што гэта справа рук хуліганаў. У парушэнне стандарту балансу думак у матэрыяле не было незалежнага экспертнага меркавання. Парушаўся таксама і стандарт паўнаты — у сюжэце адсутнічаў бэкграўнд па гісторыі выбухаў у Беларусі апошніх гадоў, не ўзгадваўся прысуд Канавалаву ды Кавалёву.

На тэлеканале «Беларусь 1» першым матэрыялам стала справаздача з лекцыі Лукашэнкі ў БДЭУ. Сюжэт быў пабудаваны на цытаванні кіраўніка дзяржавы і падводках аўтара з выказваннем уласных ацэнак: «Ключевой вопрос лекции студентам близок и интересен».

На «Белсаце» галоўнымі тэмамі панядзелка сталі выбух у Віцебску ды рамонт самалёта Лукашэнкі ў Германіі. Гэта былі негатыўныя матэрыялы пра ўладу. У сюжэце пра выбух аўтар пры адсутнасці кваліфікаванага меркавання адмыслоўца менавіта па гэтай падзеі прытачыў негатыўнае выказванне эксперта, якое было дадзенае з іншай нагоды. У другім матэрыяле аўтары дазволілі сабе ўласныя каментары з крытыкай нямецкай кампаніі, якая ажыццяўляе рамонт: «Двайныя стандарты ці перавага эканамічных выгадаў над палітычнаю прыстойнасцю?»

13.11, аўторак

Першымі сюжэтамі ў аўторак на дзяржканалах сталіся матэрыялы пра сустрэчу Лукашэнкі з міністрам абароны ды старшынёй ваенпрама. Гэтыя сюжэты традыцыйна будаваліся на цытаванні кіраўніка дзяржавы.

«Белсат» першымі матэрыяламі падаў сюжэты пра абвінавачанне актывіста Гайдукова ў шпіянажы ды пра самагубства афіцэра КДБ. У першым матэрыяле аўтар парушыў стандарт аддзялення фактаў ад меркаванняў, у другім — выразна зневажаецца стандарт дакладнасці, сюжэт будуецца на плётках: «Таму адзіным афіцыйным выказваннем застаецца пакуль заява, што якраз самагубства Аляксандра Казака сталася прычынаю адстаўкі старшыні КДБ Вадзіма Зайцава. Паводле ж неафіцыйных звестак працаўніка спецслужбаў маглі забіць».

14.11, серада

У сераду на тэлеканале «Беларусь 1» тэмаю першага сюжэта стаў пачатак інвестфоруму ў Менску. Падзея падавалася як безумоўны поспех беларускіх уладаў. У парушэнне стандарту балансу думак не было ніводнага незалежнага экспертнага меркавання, таксама аўтар не аддзяляў фактаў ад думак ды выказваў уласныя меркаванні.

На ОНТ першым сюжэтам быў матэрыял з прыкметамі карпаратыўнай замовы пра тое, што беларускі КДБ раскрыў злачынную сетку, якая дапамагала бізнесоўцам ухіляцца ад падаткаў. Тут парушаліся стандарты балансу думак — прыводзіліся толькі выказванні ананімнага супрацоўніка КДБ, паўнаты — не было бэкграўнду ды інфармацыі пра развіццё падзеяў. Аўтар выказваў уласныя меркаванні, тым самым зневажаючы стандарт аддзялення фактаў ад думак.

«Белсат» першым матэрыялам выпуску падаў сюжэт пра патрабаванні Расеі кампенсацыі ад Беларусі за шэры экспарт нафтапрадуктаў. Тут парушаныя стандарты паўнаты ды аддзялення фактаў ад думак.

15.11, чацвер

Абодва дзяржканалы першымі ў выпусках падалі ідэнтычныя сюжэты пра нараду Лукашэнкі па пытанні аптымізацыі працы МУС. У матэрыялах не было незалежнага экспертнага меркавання, аўтары выказвалі ўласныя думкі.

Першы сюжэт «Белсата» прысвячаўся таму, што КДБ не знайшоў падазраванага ў віцебскім выбуху. У матэрыяле імітаваўся баланс думак, нягледзячы на наяўнасць інфармацыйнага сінхрону прадстаўніка Следчага камітэта. Астатнія выказванні экспертаў утрымлівалі выразную негатыўную ацэнку ўладаў. Парушаліся стандарты аддзялення фактаў ад думак ды верагоднасці: «Паводле экспертаў, гэта і ёсць галоўнаю праблемаю — закрытасць сістэмы. Апроч таго — і боязь росту аўтарытэту адной са структураў ці яе кіраўніка». А парушэнне стандарту дакладнасці ператварылася ў анекдатычны ляп: «Амаль адначасова з гэтым у літоўскую амбасаду паляцелі “кактэйлі Молатава”. Разам з імі і кіраўнік старшыні КДБ».

16.11, пятніца

Дзяржканалы першымі сюжэтамі далі матэрыялы пра кадравыя прызначэнні Лукашэнкі. Збудаваныя амаль ідэнтычна, у асноўным з цытатаў кіраўніка дзяржавы ды падводак аўтара, што часам утрымлівалі ўласнае меркаванне, гэтыя сюжэты забралі львіную долю часу інфармацыйных выпускаў. Тэлеканал «Беларусь 1» аддаў на тэму 17 хвілінаў, ОНТ — 10 хвілінаў.

Першыя сюжэты «Белсата» ў пятніцу былі прысвечаныя прызнанню Мясніковіча, што Беларусь ледзьве пазбегла дэфолту, ды інфестфоруму ў Менску. Абодва матэрыялы маюць парушэнні стандартаў балансу думак, паўнаты, аддзялення фактаў ад меркаванняў ды верагоднасці. Аўтары сюжэтаў, замест таго каб добрасумленна падаваць факты, увесь час актыўна каментавалі падзеі: «Прэм’ер хіба ўжо ўсё прыдумаў, бо намаляваў перад патэнцыйнымі інвестарамі ідэальную карціну беларускай эканомікі»; «Але ўрад усё яшчэ спадзяецца на лепшае. Маўляў, і аб’ёмы нафтавага экспарту захаваюцца прынамсі на ранейшым узроўні, і замежныя інвестыцыі пойдуць у Беларусь шырокаю плынню. Вось толькі рэалізаваць запланаванае ў цяперашніх варунках будзе вельмі не проста».

  1. Замоўчаная тэлеканаламі ў лістападзе грамадска важная інфармацыя

Выбар замоўчаных тэмаў рабіўся на падставе аналізу стужкі навінаў двух галоўных інфармагенцтваў Беларусі: БелаПАН і БелТА.

Каналы

Лістапад 2012

(12.11–16.11)

Колькасць замоўчаных тэмаў

«Белсат»

18

«Беларусь 1»

19

ОНТ

21

 

 

12.11, панядзелак

Валер Булгакаў з’ехаў з Беларусі — не было на ніводным з каналаў.

Сустрэча Лукашэнкі са студэнтамі БДЭУ — не было на «Белсаце».

Чыстыя страты беларускіх прадпрыемстваў склалі 2,5 трлн руб. — не было на ніводным з каналаў.

12 лістапада ўступілі ў дзеянне змены ў законы аб тэрарызме і аб супрацьдзеянні экстрэмізму — не было на ніводным з каналаў.

Апаганеная мемарыяльная шыльда на ўваходзе ў гродзенскага гета — не было на ОНТ, канале «Беларусь1».

Лукашэнка прапаноўвае пашырыць мэтавы набор у ВНУ за кошт «адданых дзяржаве людзей» — не было на «Белсаце».

Еўракамісія падтрымала стварэнне Еўрапейскага фонду за дэмакратыю — не было на ОНТ, канале «Беларусь1».

13.11, аўторак

Загінуў школьнік пад коламі машыны ў Сухараве — не было на ОНТ (падалі толькі 15.11), канале «Беларусь 1» (падалі толькі 16.11)

У Беларусі пашыраць пералік месцаў, дзе будзе ўведзена забарона на курэнне, — не было на ніводным з каналаў.

14.11, серада

У Беларусі ліквідаваныя выбуховыя прыпасы магутнасцю больш за 50 кг у тратылавым эквіваленце — не было на ніводным з каналаў.

Па справе пра выбух ў Віцебску дваіх асобаў адпусцілі, застаецца адзін затрыманы — не было на ОНТ, канале «Беларусь1».

Беларусь забараніла ўвоз мяса птушкі з Ізраіля — не было на ніводным з каналаў.

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля прызнаў апазіцыйнага актывіста вінаватым у непадпарадкаванні памежнікам пры выкананні імі службовых абавязкаў і пакараў адміністрацыйным штрафам у памеры 2 млн руб. — не было на ніводным з каналаў.

Польскі пасол заклікаў вызваліць і рэабілітаваць палітвязняў — не было на ніводным з каналаў.

15.11, чацвер

У Палаце прадстаўнікоў загаварылі па-беларуску — не было на ніводным з каналаў.

Тарыф на вываз камунальнікамі смецця для жыхароў Меншчыны павялічваецца ў 3 разы — не было на ніводным з каналаў.

У Беларусі аб’ёмы будаўніцтва жытла знізіліся на 13,5 % — не было на ніводным з каналаў.

Міністэрства аховы здароўя прапанавала зняць з продажу замарожаныя кітайскія трускаўкі, бо ў іх выяўлены наравірус, — не было на ніводным з каналаў.

16.11, пятніца

Рэакцыя амбасады ЗША на антыамерыканскую рыторыку Лукашэнкі — не было на ніводным з каналаў.

Ізраіль нанёс больш за сотню авіяўдараў па сектары Газу — не было на ОНТ.

Акт Магніцкага: санкцыі супраць расейскіх чыноўнікаў — не было на ОНТ, «Белсаце».

Генпракуратура накіравала ў Вярхоўны Суд крымінальную справу былога першага намесніка старшыні Менгарвыканкама Ігара Васільева — не было на ніводным з каналаў.

МТС павысіць тарыфы на 10 % — не было на ніводным з каналаў.

Метадалогія маніторынгу вечаровых навінаў [3]

Оценить материал:
Голосов еще нет
Частичное либо полное копирование материалов, размещенных на сайте Mediakritika.by разрешается только с указанием прямой гиперссылки на текст.

Источник: https://mediakritika.info/article/541/koni-specsluzhby-dy-lukashenka-infarmacyynae-menyu-telekanalau

Ссылки
[1] https://mediakritika.info/
[2] https://mediakritika.info/category/monitoring
[3] https://mediakritika.info/metadalogy