ОБ АВТОРЕ

Окончила факультет журналистики БГУ, Высшую школу журналистики им. М. Ваньковича в Варшаве.

Работала корреспондентом в "Газете Слонімскай", журналистом в онлайн-проекте Ximik.info, была автором и ведущим программы "Асабісты капітал" на телеканале "Белсат".

Главный редактор Зелёного портала - Greenbelarus.info

Руководитель проекта Mediakritika.by

Вы здесь

Не прыносьце на працу асабісты джыхад!

Гродзенскі журналіст, які доўгі час працуе замежным карэспандэнтам польскай “Газеты Выборчай” падзяліўся з Mediakritika.by сваімі правіламі працы ў прафессіі.

 

Ахоўвайце свае крыніцы інфармацыі!

Гэтае правіла ведаюць журналісты ў любой краіне. Але ва ўмовах Беларусі гэта набывае такі надзвычай важны характар. Калісьці з мяне быў такі выпадак, што чалавека звольнілі з працы, калі ён са мной падзяліўся інфармацыяй пра тое, што ў яго на працы адбывалася.

Так сталася, што я зараз добра ведаю, як працуюць спецслужбы, як адсочваюцца кантакты, як даведваюцца пра кантакт з кімсьці праз знаходжанне ў адным месцы мабільных тэлефонаў. І я памятаю пра гэта, калі збіраю інфармацыю, калі сустракаюся са сваімі крыніцамі.

Калі ты ўмееш ахоўваць свае крыніцы інфармацыі, тады ў цябе будуць звесткі, будуць навіны і тая самая інфармацыя.

 

Шукайце праўду, а не “залатую сярэдзіну”

У нас так павялося ў беларускай журналістыцы, што аб’ектыўнасць зводзіцца да пошуку сярэдзіны паміж праўдай і хлуснёй.  З майго пункту гледжання, так ня можа быць. Бо дастаткова часта нашае разбіральніцтва ў тэме зводзіцца да таго, што мы даем выказацца бакам канфлікта. Адзін сказаў гэта, другі – гэта. І ўсё.

Ну і што з таго, што ўсе бакі прадстаўленыя, калі чытач не зразумеў сутнасці канфлікта? Калі журналіст сабраў меркаванні з розных бакоў і проста даў чытачу разбірацца?..

Я пазбягаю дрэнна зразумелай аб’ектыўнасці. Канешне, усе бакі канфлікту павінны быць прадстаўленыя, але не трэба шукаць той самай сярэдзіны паміж праўдай і хлуснёй, нічога добрага і цікавага з гэтага не будзе.

 

Не прыносьце на працу асабісты джыхад

Бывае, што калегам наступаюць на мазоль. І яны выкарыстоўваюць сваё, так бы мовіць, службовае становішча, і дробна помсцяць. І гэта кідаецца ў вочы.

Для мяне такія рэчы абсалютна не дапушчальныя. Нават болей, я ў прафесіі імкнуся не пісаць пра людзей, з якімі маю нейкія асабістыя стасункі, ці нейкія праблемы. Проста каб пазбегнуць канфлікту інтарэсаў.

Фота Войтка Пацэвіча, ПАП

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в:

Опрос