ОБ АВТОРЕ

Окончила факультет журналистики БГУ, Высшую школу журналистики им. М. Ваньковича в Варшаве.

Работала корреспондентом в "Газете Слонімскай", журналистом в онлайн-проекте Ximik.info, была автором и ведущим программы "Асабісты капітал" на телеканале "Белсат".

Главный редактор Зелёного портала - Greenbelarus.info

Руководитель проекта Mediakritika.by

Вы здесь

Правілы журналістаў: Працуй суб'ектыўна і рабі шмат «прыгожых памылак»

Літаратар, сцэнарыст,  аўтар і  вядоўца праграм “Чорным па белым” і  “Фітнес-Шмітнес” на “Белсаце” Валярына Кустава  распавядае пра свае тры правілы ў прафесіі.

“У мяне не заўсёды атрымліваецца кіравацца гэтымі правіламі, таму я для сябе іх і выпрацавала, каб імкнуцца іх прытрымлівацца”.

 

Рабі адразу

Адклад не ідзе ў лад. Гэта чыстая праўда. Па-першае, мой прафесійны досвед паказвае, што калі прыдумаў канцэпт, ідэю матэрыяла, тэму праграмы і пачынаеш яе непрыстойна доўга абдумваць, выношваць і пераношваць, то найхутчэй гэта ўвогуле не будзе рэалізавана, альбо будзе рэалізавана тады, калі ўжо не будзе так гарэць. І выйдзе зусім не лепшым, чым калі занатоўваеш, фармулеш і робіш адразу.

Таму калі маю ідэю – то стараюся адразу яе перакласці на паперу.  Па-другое, калі адкладаеш – часта забываешся сутву, якой яна табе бачыла адпачатку, ракурс робіцца больш цмяным, няпэўным.  Ды што артыкулы, нават тэлефанаванні, калі трэ з кімсьці дамовіцца на гутарку, узяць каментар – ёсць харошы прынцып – варта тэлефанаваць чалавеку, як толькі пра яго падумаў, калі трэ нешта высветліць ці спраўдзіць – адразу пішы ліст, адразу набірай нумар. Потым можа быць позна. Ты адкладзеш, а ў тваім намёце адрубяць вай-фай, скрадуць пашпарт, а цягнік затрымаецца (так часта бывае – таму лепей не адкладаць, перастань, адкладаць!) Да таго ж з’явіцца шанец, што ў гэтым годзе ў цябе будзе яшчэ адна вольная нядзеля, ужо другая за 12 месяцаў! Зрабі цяпер.

 

Рабі суб’ектыўна

Усё аб’ектыўная ў аўтарскіх арытыкулах і праграмах – найчасцей толькі ўяўнасць. Таму лепей адстойваць пазіцыю, якая сапраўды ў табе саспела, якую можаш аргументаваць балючымі аргументамі, якая муліць, чым спрабаваць выдаваць за аб’ектыўнасць нейкія агульныя меркаванні.

Да таго ж – менавіта да больш прыватных рэчаў прыслухоўвацца і чапляецца нашая публіка. Таму – як мага больш прыватных жыццёвых прыкладаў, як мага больш шчырасці, болю і радасці. Усё адно тваё нутра займае вельмі пэўную пазіцыю, дык навошта крывадушнічаць са сваёй аўдыторыяй.

Іншая справа, што і палярная пазіцыя таксама мусіць быць нейкім  чынам акрэсленая, узгаданая. Таму я за суб’ектыўную аб’ектыўнасць, бо яна заўжы такой і ёсць, напраўду. Проста шмат хто хоча здавацца правільным, я – не хачу.

 

Рабі крута і расці

Я не прыхільнік доўгіх мутарных аднастайных работаў. Усё, што робіцца, варта рабіць ярка і якасна. Калі ж ты толькі пачынаеш свой шлях у прафесіі – то абавязкова трэба рабіць памылкі. Шмат прыгожых памылак. І расці, вырастаць на іх, выпрабоўваць сябе. Выдатна, калі пляцоўкі, на якіх даводзіцца спраўджвацца, такое дазваляюць. Памылкі – гэта добра. Трэба паспець зрабіць свае памылкі, пакуль не позна, пакуль малады.

Оценить материал:
0
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в:

Опрос