ОБ АВТОРЕ

Окончила факультет журналистики БГУ, Высшую школу журналистики им. М. Ваньковича в Варшаве.

Работала корреспондентом в "Газете Слонімскай", журналистом в онлайн-проекте Ximik.info, была автором и ведущим программы "Асабісты капітал" на телеканале "Белсат".

Главный редактор Зелёного портала - Greenbelarus.info

Руководитель проекта Mediakritika.by

Вы здесь

Аб сусветна вядомых гуртах і выканаўцах наўмысна па-беларуску

Интервью

Праект «Легенды.Live» на ОНТ прыцягвае гледача сваёй цёплай, амаль хатняй, атмасферай  і паважлівым стаўленнем да творчасці групаў і выканацаў, імёны якіх назаўжды запісаныя ў сусветную гісторыю музыкі. Стылістыка кватэрніка, “жывы” гук, гледачы перад невялічкай сцэнай, на якую адзін за адным выходзяць беларускія зоркі, каб выканаць чарговую кампазіцыю сусветна вядомай зоркі…

Вечар панядзелка можа і не самы ўдалы эфірны час для  такога кшталту перадачаў, але вечары на выходных так шчыльна занятыя расейскімі музычнымі праектамі, што для айчыннага прадукту, відаць, зусім не знайшлося месца.

Між тым «Легенды.Live» варта глядзець. І рабіць гэта можна разам з бацькамі і нават дзецьмі, бо калі першыя ўзгадаюць сваю маладосць, у якой танчылі пад The Beatles ці The Rolling Stones, то апошнія, пэўна, з задавальненнем пазнаёмяцца з хітамі сусветна вядомых зорак, сярод які тыя ж Depeche Mode ці AC/DC.

Менавіта задачу знаёмства людзей рознага пакалення з музычнай спадчынай і ставіць перад сабой каманда «Легенды.Live», кажа яго аўтар і вядучы Іван Падрэз.

“Усё пачыналася на Радыё ОНТ. Туды запрашалі ў эфір шмат беларускамоўных груп. І ў пэўны час узнікла ідэя рабіць нешта такое тэлевізійнае”, - узгадвае Іван Падрэз.

Па ягоных словах беларускія музычныя гурты і выканаўцы паставіліся да ідэі паўдзельнічаць у праекце і зрабіць каверы на сусветна вядомыя кампазіцыі вельмі станоўча. “Мы нават не чакалі такой рэакцыі”, - кажа Іван Падрэз. Выканаўцы ўключаліся ў праект, прапаноўвалі свае ідэі, пагаджаліся на агульную для ўсіх аранжыроўку.

Адметная рыса музычнага праекту – беларуская мова вядучага. І гэта, па яго словах, было зроблена наўмысна.

“У пэўны момант нам падалося, што не хапае беларускамоўнага кантэнту. І не толькі ў радыйным эфіры, але і на тэлебачанні. Нашая беларуская мова мае вельмі добрыя водгукі ад слухачоў і гледзячоў”, - распавядае Іван Падрэз.

Што тычыцца водгукаў, то пасля чатырох першых выпускаў праекту ягоным аўтарам давялося пачуць як станоўчыя адзнакі, так і негатыўныя. Хтосьці кажа, што праект занадта павярхоўна распавядае аб развіцці і сталенні таго, ці іншага музычнага гурта, не паглыбляецца ў тэму, а хутчэй робіць з яе казку, тую самую легенду. Хтосьці кпіць на тое, што беларускія музыкі піярацца за кошт творчасці вялікіх.

На гэткую крытыку Іван адказвае проста: “Так, мы не ставім сваёй задачай рабіць энцыклапедычныя перадачы. У час Інтэрнэту кожны можа знайсці якую заўгодна інфармацыю аб тым, ці іншым гурце. Мы толькі хочам натхніць гледача шукаць гэтую інфармацыю. І песні, зразумела”.

Тым больш, што час перадачы вельмі абмежаваны – усяго толькі сорак хвілінаў, у якія трэба ўціснуць і расповед пра асноўныя падзеі, і пра асобныя знакавыя альбомы, і, зразумела, сусветна вядомыя кампазіцыі.

Дарэчы, выбар кампазіцый, па словах Івана, - цяжкая і вельмі адказная задача.

“Збіраемся камандай, зразумела, спрачаемся. Камусьці адно даспадобы, камусьці іншае. Тым больш, што бывае так, што ў адным альбоме адзін хіт, а ў іншым – амаль усе. А выбраць можам толькі адну кампазіцыю з альбома для кавера”, - кажа Іван Падрэз.

Уплывае на канчатковае рашэнне і тое, хто з беларускіх выканаўцаў выйдзе на сцэну. Аднаго разу да мікрафона быў вымушаны выйсці сам Іван.

“Так сталася, што мы ніяк не маглі выбраць, хто ж зможа выканаць кампазіцыю Nirvana "Polly". Ну, і, у рэшце рэшт, я прапанаваў самастойна гэта зрабіць”, - распавядае аўтар «Легенды.Live». І адкрывае таямніцу, у бліжэйшых выпусках праекту выканае яшчэ адну песню, “і на гэтым усё”.

Увогуле, з цягам часу праект будзе змяняцца. Стане больш асабовым, аўтарскім, кажа Іван. “У кожнага з нас ёсць пэўныя ўспаміны, асацыяцыі, звязаныя з музыкай. У мяне – таксама. І гэтыя асацыяцыі і ўспаміны стануць часткаю сцэнара”, - гаворыць Падрэз.

Ужо адзнятыя чатырнаццаць выпускаў «Легенды.Live». Бліжэйшым часам пачнуцца здымкі астатніх. Сярод якіх гледачы ўбачаць выпускі не толькі пра замежных выканаўцаў і гуртоў, але і пра “Сяброў”, “Верасоў”, “Машину времени” і іншыя.

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в:

Опрос