Вы здесь

Замест навінаў – медыя-шоў

Маніторцы Mediakritika.by падвялі чарговыя вынікі свайго даследвання вечаровых навінаў на тэлеканалах ОНТ, “Беларусь 1” і “Белсат” за перыяд з 26 па 30 студзеня бягучага года.

Гэтым разам на абраны для маніторынгу тыдзень прыпала 7-гадзінавая прэс-канферэнцыя кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, што ў значнай ступені паўплывала на якасныя і колькасныя паказчыкі маніторынгу.

Срэжысіраваная срэжысіраваная па схеме ўзорнага медыя-шоў “анонс - сама сустрэча - рэха падзеі” прэсканферэнцыя літаральная “прапісалася” у эфіры ОНТ і “Беларусь 1”.

“Серыйнасць” распрацоўкі важных тэмаў ужо трапляла ў фокус маніторынга - узгадаем асвятленне ў снежні прыняцця дэкрэта №5 альбо расповед пра візіт ў Беларусь расійскіх карэспандэнтаў. Але тэма гэтага тыдня мае некалькі адметнасцяў, якія каротка можна сфармуляваць як “маштабная”, “эмацыйная” і “народная” навіна.

Масштабнасць падзеі падкрэслівалася як геаграфічна, так і з пункту гледжання колькасці ўдзельнікаў і эфекту. У эфіры вечаровых навінаў  былі рэпрэзентаваныя жадаючыя задаць пытанне прэзідэнту з розных рэгіёнаў Беларусі. Пры гэтым у анонсах колькасць удзельнікаў падзеі падавалася як “каля 300” (у той жа час, як інфармацыйныя агенцыі давалі канкрэтную лічбу ў 260 чалавек). “Уже завтра только эти впечатления разойдутся тиражом в 40 тысяч экземпляров. Общий же тираж семичасового общения сложно даже представить”, - паведаміў тэлеканал ОНТ.

Модус лексічнай рэпрэзентацыі падзеі маніторцы акрэсліваюць як гіпербалізацыю, адзначаючы таксама рытарычную спекуляцыю катэгорыямі кшталту “адкрытасці”, “шчырасці”, “даверу”, “пачуцця саўдзелу ” і г.д.

“Редактора брестской областной газеты коллеги называют счастливчиком: он один из тех, кто поучаствовал в диалоге с Президентом”, - паведаміў гледачам той жа ОНТ.

Як анонс, так і паслямоўе да “адкрытага дыялога” з Лукашэнкам былі аздобленыя рэплікамі “простых людзей”, меркаванне якіх у “звычайным” інфармацыйным ландшафце дзяржаўных каналаў, як правіла, адсутнічае. У гэтым інфармацыйным шоў “народ” мусіў прамаўляць як наўпрост, так і праз запрошаных на прэс-канферэнцыю журналістаў. Місіяй апошніх, калі сыходзіць з сюжэтаў дзяражўных тэлеканалаў, ёсць выказвацца ад імя чытачоў. “При этом люди признают: многое в стране уже сделано. Вот и в этот раз, отправляя журналистов на откровенный разговор с Президентом, просят – не подведите: о большой политике и экономике пусть говорят центральные СМИ, а вы спросите о насущном, житейском” (ОНТ, 28.01.2015).

Тым самым адбылася сэнсавая ракіроўка:  з “чацвертай улады”, перад якой улада мусіла б зрабіць справаздачу, журналісты пераўтварыліся ў “голас электарату”, а сама сустрэча - у мікс народнага веча і псіхааналітычнага сеансу.

Як постфактум было адзначана, “это был диалог со всем белорусским обществом” (“Беларусь 1”, 29.01.2014), “открытый диалог с президентом масс-медиа уже назвали диалогом неравнодушных” (“Беларусь 1”, 30.01.2015).

Агулам можна канстатаваць, што і “Беларусь 1”, і ОНТ на тыдні маніторынгу працавалі пераважна на асвятленне дзейнасці прадстаўнікоў улады рознага рангу. Неўладныя акторы рэпрэзентаваліся спецыфічным чынам: як аб’ект увагі Камітэта дзяржкантролю (дзейнасць сеткі “Хутка-смачна” - “Беларусь 1”, 27.01.2015), а таксама ў сюжэтах з выразнымі прыкметамі іміджавай рэкламы (дабрачыннасьць Velcom (ОНТ, 27.01.2015), гіганцкі кубак ад Nescafe, што грэе людзей у маразы (ОНТ, 27.01.2015)).

Сярод сюжэтаў з прыкметамі карпаратыўнай замоўленасці, значную частку заняла самарэкляма тэлеканалаў: як “Беларусь 1”, так і ОНТ адкрыта – з заклікамі накшталт “Билеты еше можно купить в кассах Дворца республики!” (ОНТ 27.01.2015) - праматавалі свае шоў-праекты (адпаведна “Я могу” і “Я пою”). “Я пою” рэклямаваўся серыйна (ОНТ, 26-28.01.2015). Тэлеканал “Беларусь 1” рабіў таксама прамоцыю сваёй акцыі “Триумф. Героям спорта” (Беларусь 1, 28.01.2015).

Спецыфіку замоўленых матэрыялаў “Белсату” можна пазначыць у двух словах “Украіна і ўлада”, а сэнсавыя вектары тэматычных сюжэтаў, як, адпаведна, “за” і “супраць”. Пры гэтым сюжэты - паасобку ці ў сінтэзе - разгортваюцца ў антырасейскім кантэкстце.

"Гэтыя вучэнні – яшчэ і дэманстрацыя сілы патэнцыйным ворагам і заклятым саюзнікам"; "Раней пра пагрозу ваеннай агрэсіі з Усходу казалі найперш нацыянал-дэмакратычныя сілы Беларусі. Пасля анэксіі Крыму пра гэта думаюць і ў кабінетах Генштабу" (усё - Белсат, 26.01.2015)

Агулам прыкметы замоўленасці (або цэнзуры) былі заўважаныя  маніторцамі Mediakritika.by у 70% сюжэтаў тэлеканала ОНТ, у 67% - “Беларусь 1”, у 31% - “Белсат”. Адсотак вылічваўся ад агульнай колькасці матэрыялаў, што выйшлі ў эфір.

Зводная табліца парушэнняў стандартаў у выпусках навінаў на тэлеканалах «Беларусь 1», ОНТ і «Белсат»

  Парушэнне стандартаў «Беларусь 1» ОНТ «Белсат» Заўвагі
1. Матэрыялы з прыкметамі замоўленасці альбо цэнзуры 67%36 (з 54) 70%31 (з 44) 31%19 (з 62) Вылічваецца з усіх матэрыялаў выпускаў навінаў на каналах
  1.1. Матэрыялы з прыкметамі палітычнай замоўленасці (альбо цэнзуры) 32 23 11 Вылічваецца з матэрыялаў, у якіх зафіксаваныя прыкметы замоўленасці альбо цэнзуры
  1.1.1. Негатыўныя, без балансу думак матэрыялы пра беларускую ўладу 0 0 11 Вылічваецца з матэрыялаў, у якіх зафіксаваныя прыкметы замоўленасці альбо цэнзуры
  1.1.2. Пазітыўныя, без балансу думак матэрыялы пра беларускую ўладу 32 23  0 Вылічваецца з матэрыялаў, у якіх зафіксаваныя прыкметы замоўленасці альбо цэнзуры
  1.1.3. Негатыўныя, без балансу думак матэрыялы пра беларускую апазіцыю 0 0 0 Вылічваецца з матэрыялаў, у якіх зафіксаваныя прыкметы замоўленасці альбо цэнзуры
  1.1.4. Пазітыўныя, без балансу думак матэрыялы пра беларускую апазіцыю 0 0 0 Вылічваецца з матэрыялаў, у якіх зафіксаваныя прыкметы замоўленасці альбо цэнзуры
  1.2. Матэрыялы з прыкметамі карпаратыўнай замоўленасці ці рэкламы 4 5 1 Вылічваецца з матэрыялаў, у якіх зафіксаваныя прыкметы замоўленасці альбо цэнзуры
  1.3. Замоўныя матэрыялы на тэмы замежжа 1 3 8 Вылічваецца з матэрыялаў, у якіх зафіксаваныя прыкметы замоўленасці альбо цэнзуры
2. Матэрыялы з парушэннямі стандарту балансу думак 76%41 (з 54) 80%35 (з 44) 68%42 (з 62) Вылічваецца з усіх матэрыялаў выпускаў навінаў на каналах
3. Матэрыялы з парушэннямі стандарту паўнаты інфармацыі 85%46 (з 54) 84%37 (з 44) 63%39 (з 62) Вылічваецца з усіх матэрыялаў выпускаў навінаў на каналах
4. Матэрыялы з парушэннямі стандарту аддзялення фактаў ад думак 56%30 (з 54) 73%32 (з 44) 66%41 (з 62) Вылічваецца з усіх матэрыялаў выпускаў навінаў на каналах
5. Матэрыялы з парушэннямі стандарту верагоднасці інфармацыі 67%36 (з 54) 75%33 (з 44) 66%41 (з 62) Вылічваецца з усіх матэрыялаў выпускаў навінаў на каналах
6. Матэрыялы з парушэннямі стандарту дакладнасці падачы інфармацыі 44%24 (з 54) 57%25 (з 44) 39%24 (з 62) Вылічваецца з усіх матэрыялаў выпускаў навінаў на каналах
7. Матэрыялы з парушэннямі стандарту аператыўнасці інфармацыі 28%15 (з 54) 23%10 (з 44) 40%25 (з 62) Вылічваецца з усіх матэрыялаў выпускаў навінаў на каналах

Поўны тэкст маніторынгу тэленавінаў на тыдні з 26 па 30 студзеня 2015 года

Метадалогія маніторынгу вечаровых навінаў

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в:

Опрос