Mediakritika.by распачынае новы летні праект “Не хадзі ў журналістыку”. У ім медыяпрафесіаналы даюць парады маладым ды амбітным, якім журналістыка падаецца рамантычнай лёгкай прафесіяй, чаму варта зняць ружовыя акуляры і рэальна ацаніць свае магчымасці ды здольнасці.
І не, гэта не спроба не пусціць маладых канкурэнтаў на свае соткі. Верым, упартых і апантаных нашыя “шкодныя парады” не спыняць. Астатнім жа дадуць падставу задумацца.
І першым свае прычыны “не хадзіць у журналістыку” агучвае гарадзенскі журналіст Андрэй Мялешка.
Прычына першая: ты – навідавоку.
Прыцуючы журналістам заўсёду будзешь навідавоку. Трэба ўсведамляць, што ты – журналіст, грамадская асоба, якая стварае грамадскую думку. Кожны твой крок, кожная твая фраза і думка можа быць выкарыстана супраць цябе. За табой сочуць тысячы вачэй і яны потым у любы момант могуць напісаць пра цябе ўсякую “брыдоту”.
Прычына другая: біцца і нічога не дабіцца.
Трэба ўсведамляць, што пра тое, што ты пішаш, можа быць цікава толькі табе, а для астатніх гэта будзе – не зразумела. Не заразумела не толькі тваім чытачам, але і твайму радактару.
Прычына трэцяя: грамадства супраць цябе.
Працуючы неакрэдытаваным журналістам ў розных незалежных СМІ табе трэба быць упэўненым ў сабе. Бо кожны раз ты знаходзішся на мяжы. Цябе могуць аштрафаваць, не пусціць на мерапрыемства, тваіх суразмоўцаў могуць запалохаць супрацоўнікі розных спецслужбаў і ты застанешся без тэмаў.
Фота Антона Сурапіна