Вы здесь

РУП «Белпошта» раптоўна перадумала і выключыла «Новы Час» з падпіснога каталогу на другое паўгоддзе

Падвечар пятніцы чытачы сталі паведамляць, што не могуць падпісацца на «Новы Час» ні праз інтэрнэт ні праз паштовыя аддзяленні. Па тэлефоне гарачай лініі ў пятніцу нам паведамілі, што гэта магчыма тэхнічная памылка.

Але сёння ранкам прадстаўнікі аддзела падпіскі па тэлефоне паведамілі: “Так, мы прынялі рашэнне не працягваць з вамі супрацоўніцтва. Мы адправілі вам ліст”. Але пасля высветлілася, што ліст яшчэ толькі збіраюцца адправіць сёння.

На Белпошце запэўнілі, што усім, хто ўжо аформіў падпіску на 2-е паўгоддзе, вернуць грошы.

Мы ж заклікаем усіх, хто хацеў бы падтрымаць газету і застацца яе чытачом, паведаміць адрасы для падпіскі. Гэта можна зрабіць праз сацсеткі, нашу элетронную пошту ці па тэлефонах рэдакцыі.

У бліжэйшы час мы паспрабуем вырашыць гэта пытанне і не пакінем вас без любімай газеты.

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в:

Опрос