Аляксандр Манцэвіч нібыта «распаўсюджваў заведама ілжывыя звесткі, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады», паведамляе Следчы камітэт Беларусі.
Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы Манцэвіч, з'яўляючыся дырэктарам рэдакцыі газеты, сумесна з іншымі асобамі з 1 студзеня 2020 года па 15 сакавіка 2023 года распаўсюджваў у друкаваным выданні і яго інтэрнет-рэсурсах заведама ілжывыя звесткі, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады.
Найвышэйшая санкцыя гэтага артыкулу — пазбаўленне волі на тэрмін да 4 гадоў.
Раніцай 15 сакавіка бягучага году ў доме Аляксандра Манцэвіча ў Вілейцы адбыўся вобшук. Манцэвіча забралі ў ізалятар часовага ўтрымання.

