Вы здесь

Два погляды на аўтамабільную журналістыку

Интервью

Два гарадзенскія рэдактары Цімур Куц і Міхаіл Кунцэвіч распавялі Mediakritika.by пра свой досвед у галіне стварэння адмысловых аўтамабільных рэсурсаў.

Праект AutoGrodno.by, якім кіруе рэдактар Міхаіл Кунцэвіч,  з'яўляецца на сёння самым буйным аўтамабільным праектам у Гродзенскай вобласці. Сайт займае 7 месца па наведвальнасці сярод беларускіх сайтаў аўтамабільнай тэматыкі. Штодня AutoGrodno.by наведвае 7 тысячаў чалавек,  80% з іх - жыхары Гродна.

- Наш сайт існуе ўжо з 2006 году, і за гэтыя гады працы мы замацаваліся ў Гродзенскім рэгіёне. Сталі вядомыя за межамі Гродзеншчыны. Каласальна павялічылі наведвальнасць. Развілі структуру сайта - распавядае Міхаіл Кунцэвіч. -  На першым месцы на сайце, зразумела, аўтарынак, то бок аб’явы прыватых асобаў. Гэтая частка сайту падобная на “Аўтамалінаўку”. Другая па значнасці частка сайту – стужка навінаў. Трэці наш “кіт”, на якім трымаецца праект – каталох аўтафірмаў Гродна, якія рэгулярна аднаўляецца.

- Хто і як збірае навіны для вашай стужкі?

- Стужку мы фармуем сваімі сіламі. Паколькі наш сайт – мае фармат блогу, на якім людзі пішуць тое , што бачаць вакол сябе, то нашыя карыстальнікі вельмі лаяльна ставяцца да навіннай стужкі, шмат якія чытачы самыя  дасылаюць матэр’ялы. У нас можа з’явіцца інфармацыя, якая не з’яўляецца даставернай на сто адсоткаў. Мы не можам, да прыкладу, сказаць, якога года нараджэння пацярпелы ў аварыі. Звычайна потым гэтая інфармацыя дадаецца з афіцыйных крыніцаў. І навіны ў стужцы з’яляюцца ў залежнасці ад таго, былі нейкія здарэнні ў горадзе, ці не. Напрыклад некалькі дзён запар не было ў Гродна ніякіх сур’ёзных аварыяў  – у стужцы няма ніякіх навінаў.  

- Вашая каманда – гэта хто?

-  Над праектам працуе некалькі чалавек, для якіх гэты сайт – гэта хобі. Тым больш, што ўсе гады мы трымаецца на энтузіазме.

- Праект AutoGrodno.by досыць раскручаны, сёмае месца ў рэспубліке сярод аналагічных сайтаў. Няўжо не прапаноўвалі бізнэсоўцы выкупіць яго?

- Некалькі год таму такая прапанова паступала з Менску, не з “Аўтамалінаўкі”, іншыя. Але ж  менскія ўладальнікі сайтаў глядзяць на гэта трохі па-іншаму. Для іх галоўнае –  Менск. Астатнія рэгіёны –  гэта другаснае. Між тым, у нас зараз у дзень каля 7 тысячаў чытачоў і большая частка мясцовы люд, то як іх аддаць камусьці?

- То бок вырашылі працягваць працу на этузіязме? Ну, і якія планы на будучыню тады?

- Зараз мы змянілі  дызайн. Ідзем да таго, каб прыбраць усё не патрэбнае, імкнемся да навінавага дызайну . У нас жа сёння не працуе RSS-стужка, якая рассылала навіны чытачам. Між тым, мы пакуль не можам сабе дазволіць рассылаць навіны штодня, бо для гэтага патрэбныя даволі частыя абнаўленні.

Рэдактар другога гарадзенскага выдання “Экстрым-аўта” Цімур Куц распавёў Mediakritika.by, што ў адрозненні ад AutoGrodno.by, яго электронны часопіс ад пачатку не ставіў сваёй мэтай штодні выдаваць дзесяткі навінаў.

- “Экстрым-аўта” задумваўся, як унутраны часопіс праекта EXTRIM-Авто, але цяпер гэта самастойны прадукт. Ён робіцца для тых людзей, якія любяць аўтамабілі, любяць нешта новае пра іх чытаць. Нашая каманда – гэта тры чалавекі. Непасрэдна часопісам займаюся я, Зміцер Северцаў і наш сябра Аляксей, які займецца сайтам і актыўна развівае навігатар аўтамабільных паслугаў – каталог аўтамабільных фірмаў . Астатніх людзей мы падключаем да праекту час ад часу. Бо для часопіса мы збіраем аўтамабільныя навіны за месяц. Па 20-30 навінаў на месяц, тых, якія, на нашую думку,  самыя цікавыя. Адбіраем іх вельмі суб’ектыўна, канешне. Перш за ўсё то, што нам самім цікава было б пачытаць.  

- І як  вашыя чытачы атрымліваюць часопіс?

- Кожны месяц  мы вывешваем яго на сайце . Акрамя таго, яго можна атрымаць па падпісцы. Зараз мы якраз знайшлі новы сэрвіс, які будзе яго рассылаць і не спаміць. Спадзяемся, што да Новага году набярэм 500 – 700 сталых падпішчыкаў. І гэта, на нашую думку, паўплывае і на патэнцыйных рэкламадаўцаў. Да нас ужо звярнулася адна з кампаній з Санкт-Пецербургу, якая хоча стала размяшчаць рэкламу ў нашым часопісе. Цікавяцца ўмовамі размяшчэння рэкламы і арганізатары спартовых спабораў, і розных аўта мерапрыемстваў. Між тым, электронныя выданні да сёння слаба  чытаюцца, на маю думку,  з-за таго, што людзі не заўсёды іх могуць узяць з сабою.

- Што нас чакае ў будучым?

- Пакуль плануем праводзіць раллі ,  зімовыя заезды картынгістаў, як і ў мінулым годзе. Да журналістыкі маем пакуль ускоснае дачыненне, але спадзяемся, што будзем пастаянна павышаць свой узровень . Пакуль што  часопіс –  гэта больш капірайтынг, чым журналістыка. Маем сваіх двух аўтараў у часопісе, якія пішуць  артыкулы у рубрыкі “Аўтацюнінг”, “Аўтарамонт” і  “Гісторыя аўтамабільных брэндаў” . Мне падаецца, што яны пішуць цікавыя і, у той жа час, унікальныя артыкулы . Людзі, якія нас чытаюць, кажуць, што ім вельмі цікава. У будучыні вельмі хачу зрабіць мабільную версію часопіса, але пакуль гэта адкладаецца з-за фінансавых магчымасцяў. Дорага каштуе праграма, якая пераводзіць pdf ў мабільную версію, каб можна было без праблем чытаць. А рабіць у адмысловым мабільным фармаце, калі асобна тэкст і асобна малюнкі, не бачу сэнсу. На маю думку, гэта не прыгожа. 

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в:

Опрос