ОБ АВТОРЕ

Окончила факультет журналистики БГУ, Высшую школу журналистики им. М. Ваньковича в Варшаве.

Работала корреспондентом в "Газете Слонімскай", журналистом в онлайн-проекте Ximik.info, была автором и ведущим программы "Асабісты капітал" на телеканале "Белсат".

Главный редактор Зелёного портала - Greenbelarus.info

Руководитель проекта Mediakritika.by

Вы здесь

“Ідэя” – “піраты” у медыйнай сферы і часопіс пра свет і Беларусь

В фокусе

Паўстаўшы ў 2012 годзе як блог пра свет, сайт Ideaby.org з часам ператварыўся ў грамадскую ініцыятыву, якая ладзіць лекцыі і праводзіць даследаванні.

Mediakritika.by распытала галоўнага рэдактара беларускага глабальнага часопіса  “Ідэя” Рыгора Астапеню аб мэтах дзейнасці медыяпраекту, “зорным” складзе аўтараў і суб’ектыўным падыходзе да журналістыкі.

Рыгор, калі стваралася “Ідэя”, якую вы перад сабою ставілі мэту?

“Ідэя” паўстала ў лістападзе 2012-га як блог пра свет. Беларускія выданні амаль не пішуць пра навіны па-за Беларуссю (Украіна стала зразумелым выключэннем), а калі пішуць, то робяць гэта не належным чынам. Таму паўстала задума пісаць пра сусветныя трэнды якасна і па-беларуску. Другая нашая ідэя — гэта аб’яднаць маладых інтэлектуалаў, прынесці новыя імёны ў публічную сферу.

З цягам чаcу мы трансфармаваліся, пачалі пісаць болей пра Беларусь, а цяпер нас наагул цяжка назваць часопісам ці сайтам. Мы штомесяц ладзім лекцыі, якія збіраюць па 70-80 чалавек, рыхтуем у верасні буйную канферэнцыю і плануем даследчыцкія праекты. Таму калі мы і належым да медыйнай сферы, то мы ў ёй піраты.

Калі чытаеш візіткі вашых аўтараў, то, шчыра кажучы, дзіву даешся. Выпускнікі, магістранты, дактаранты Оксфарда, Прынстана, Варшаўскага ўніверсітэта і іншых вышэйшых навучальных установаў Еўропы і ЗША. Як удалося сабраць такую каманду? Чым прываблівалі?

“Ідэяй” :) Магчымасцю стварыць нешта новае і адрознае ад таго, што ёсць у Беларусі. Паколькі мы арыентуемся на маладую і разумную аўдыторую, то яна сама хоча пісаць і выказвацца. Калі робіш нешта адметнае, то праз нейкі час людзі самі выходзяць на сувязь і прапаноўваюць супрацоўніцтва. І, натуральна, усё будуецца вакол касцяка каманды, большасць новых аўтараў прыходзяць праз знаёмства.

Вы кажаце пра маладую і разумную аўдыторыю, ці толькі яны – вашая мэтавая група?

Наша аўдыторыя расце разам з намі. Калі тры гады таму гэта быў пераважна студэнцкі сайт, то цяпер нас пераважна чытаюць маладыя прафесіяналы, дастаткова заможныя і з вышэйшай адукацыяй, якія маюць да 35 гадоў. У прынцыпе, нашыя чытачы гэта адлюстраванне нас, аўтараў часопісу.

Ці бачыце вы на беларускім медыярынку канкурэнтаў “Ідэі”?

Другога выдання падобнага фармату ў Беларусі пакуль не існуе. Інтэлектуальнае выданне і адначасова для маладых людзей – гэта малая спецыфічная ніша і яна пакуль выключна нашая. Хутчэй мы можам стаць камусьці канкурэнтамі, калі перарасцем уласную моладзевасць.

Гледзячы па апісанню праекту, аўтары праекту стаяць на пазіцыі суб'ектыўнай журналістыкі? Гэта так?

Задума “Ідэі” — каб за кожным артыкулам стаяла асоба, таму ў нас на сайце можна прачытаць біяграфіі большай часткі каманды. Усё ж цікавей чытаць матэрыялы людзей, якіх ты распазнаеш і нешта пра іх ведаеш.

Суб’ектыўнасць вітаецца, галоўнае, каб суб’ектыўныя тэзісы падмацоўваліся канкрэтнымі і нетрывіяльнымі фактамі. Бо чытаць проста разважанні нецікава, а калі аўтар перакапае інтэрнэт ці пераговорыць з процьмай людзей, каб знайсці нешта адметнае, тады гэта сапраўды прыцягвае.

У якую Беларусь вы верыце?

У адкрытую, інавацыйную, натуральна, свабодную. Мы не марым, што нехта нам створыць нейкія асаблівыя перспектывы, бо беларусы і самі іх могуць стварыць. Галоўнае, каб у нашай краіне чалавек мог дасягаць сваіх мараў.

Вы адкрытыя для новых аўтараў. Хто можа ім стаць?

Калі чалавек умее пісаць, цікавіцца тымі ж рэчамі, што і мы і мае цікавыя думкі, то абмежаванняў няма.

Оценить материал:
0
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в:

Опрос