Вы здесь

Блог Анджэя Пачобута: Чаму замежныя СМІ не цікавяцца прэзідэнцкімі выбарамі

Ці можа быць цікавым футбольны матч, калі ягоны вынік загадзя вядомы? Ці будзе ён захапляльным  відовішчам, якое прыцягне мільёны гледачоў, калі не толькі колькасць забітых галоў, але і час, калі мяч патрапіць у вароты, рашэнні суддзі і нават рэакцыяю каментатары  заўзятары будуць ведаюць яшчэ перад ягоным пачаткам?

Адказ на гэтыя пытанні відавочны.

Сёлетнія прэзідэнцкія выбары ўжо неаднойчы назвалі самымі нецікавымі. Увага да выбарчай кампаніі  з боку замежных СМІ  гэтым разам мінімальная.  Сама сабой насоўваецца аналогія з узгаданым футбольным матчам. Вынік? Будзе аб’яўлена пераканаўчая перамога Александра Лукашэнкі.  Падзеленая, ды так і не адбудаваўшая свае сілы пасля хвалі паслявыбарчых рэпрэсій 2010 года, апазіцыя не ў стане гэтаму перашкодзіць. Захад? Ён засяроджаны на іншых больш глабальных праблемах, у параўнанні з якімі каўгасна-аўтарытарны рэжым здаецца абсалютна неістотным і амаль нешкодным. Расея? Вуснамі свайго амбасадара ў Мінску яна ўжо падтрымала Лукашэнку.

Такім чынам прэзідэнцкія выбары 2015 гда не маюць інтрыгі.  Няма рэальнай барацьбы, няма эмоцый,  няма спадзяванняў і надзеяў. Ёсць толькі устойлівае перакананне, што 11 кастрычніка усё будзе як заўсёды. І Аляксандар Лукашэнка, і Лідзія Ярмошына, і беларуская апазіцыя ўжо не раз праходзілі праз такі сцэнар. С пачатку ён распальваў эмоцыі. На працягу 20 год мы былі сведкамі і пердвыбарчых трагедыі і перадвыбрачага фарса. Але цяпер  прыйшоў час абыякавасці. Здаецца, што ўсе ўнутраныя і знешнія сілы пагадзіліся з чарговай перамогай Аляксандра Лукашэнкі і банальна чакаюць на абвяшчэнне вынікаў.

Можа справядліва запытацца: ці ў 2010 годзе падчас прэзідэнцкіх выбараў былі нейкія сумненні што да выніка які абвесціць Лідзія Ярмошына? Ці можа апазіцыя была больш аб’яднанай і мела супольны плян дзеяняў? Не. Дык чаму тады беларускія выбары прыцягвалі замежных карэспандэнтаў? Нагадаю, што ў 2010 годзе  на прэзідэнцкія выбары было аккрэдытавана 670 замежных журналістаў з 50 краінаў.  На сёлятніх выбарах яшчэ няма канчатковых дадзеных датычных прысуднасці замежных СМІ, але можна смела прагназаваць, што гэтым разам лічбы будуць ў разы меншая.

Цікавасць да выбараў 2010 года была выкліканая, перш за ўсё, геапалітычнаяй гульнёй, якая тады вялалася вакол Беларусі.  Умоўна можам яе назваць “перавыхаванне апошняга дыктатара Еўропы шляхам вырывання яго з мядзьвежых абдымкаў Расеі".  У Захада не было спадзяванняў на перамогу праціўнікаў Лукашэнкі ці нейкую "каляровую рэвалюцыю" . Была затое надзея, што выбары 2010 года стануцца пачаткам унутранай трансфармацыі рэжыма, якая надасць яму больш цывілізаваны і менш рэпрэсійны характар. На такі сцэнар тады працавала актыўная ў кантактах з афіцыйным Мінскам заходняя дыпламатыя.

Асаблівую цікаўнасць да гэтага працэсу ў заходніх медыяў падагрэў візіт напярэдадні выбараў у Мінск міністраў замежных справаў Польшчы і Нямеччыны. Большасць аглядальнікаў  была тады пераканана, што паважныя палітыкі Радаслаў Сікорскі і Гіда Вэстрэрвэлле дасягнулі посьпеха ў закулісных перамовах з Лукашэнкам, і іх візіт замацоўвае пачатак мірнай трансфармацыі рэжыму.  Міністрам удалося разбудзіць вялікія спадзяванні. Менавіта яны прыцягнулі тады ў Мінск рэкордную колькасць заходніх медыяў. Ад Лукашэнкі чакалі сэнсацыі. Ну і ён яе здзейсніў. Праўда зусім іншую, чым спадзяваліся заходнія палітыкі.

Сёлета ніхто ніякіх сэнсацый ад Беларусі не чакае. Гэтым разам прэзідэнцкія выбары гэта толькі тэхнічная падзея. Лукашэнка канчаткова пераўтварыў іх ў нецікавы рытуал. Згодна з заканадаўствам мусяць быць выбары, таму і праводзім. Не больш. Яшчэ трохі і ў Беларусі будзе як ў Казахстане ці Узбекістане дзе так званыя “апазіцыйныя” кандыдаты актыўна агітуюць за дзеячага прэзідэнта, і галоўнай інтрыгай выбараў з’яўляецца, ці прагаласуюць яны за сябе ці ўсе ж такі аддадуць свой голас за Назарбаева ці Карымава.

Ну, а калі няма ніякай выбарачай інтрыгі? Калі усе чакаюць чарговую "элегантную перамогу", якая нічога не зменіць у жыцці краіны?  Ці варата здзіўляцца, што замежныя СМІ не цікавяцца беларусікімі выбарамі? 

Анджэй ПАЧОБУТ адмыслова для Mediakritika.by

Фота "Радыё Рацыя"

Оценить материал:
0
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в:

Опрос