Вы здесь

Школа аналітычнай журналістыкі ў Мінску

Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб абвяшчае набор у Школу аналітычнай журналістыкі.

Школа аналітычнай журналістыкі — гэта:

- фармаванне неабходных навыкаў і ўменняў стварэння аналітычных матэрыялаў

- рэгулярныя навучальныя сесіі, індывідуальныя кансультацыі і працы ў цікавай камандзе пад кіраўніцтвам вопытных ментараў, беларускіх і замежных экспертаў

- азнаямляльныя паездкі ў Грузію, Украіну, Польшчу, Літву, Эстонію і шэраг іншых краінаў ЕС для вывучэння досведу трансфармацыі гэтых краінаў і падрыхтоўкі матэрыялаў на тэму трансфармацыі для беларускіх медыя (для лепшых студэнтаў!)

- удзел у шэрагу сумежных праектаў Прэс-клуба і партнёраў

Тэрмін навучаннячэрвень 2016 – сакавік 2017.

Фармат - вочныя заняткі раз на месяц, анлайн-праца з ментарамі, навучальныя падарожжы, напісанне артыкулаў, удзел у партнёрскіх мерапрыемствах.

Першыя сесіі школы адбудуцца ў Мінску 10 чэрвеня і 6 ліпеня.

Дэдлайн падачы заявак – 27 траўня 2016 г. Вынікі – 30 траўня.

Хто можа прыняць удзел:

- штатныя або пазаштатныя супрацоўнікі беларускіх СМІ,

- студэнты, якія маюць вопыт супрацоўніцтва са СМІ

Каб падаць заяўку на ўдзел у школе, трэба:

- запоўніць форму па спасылцы

- даць спасылкі на 2-3 напісаныя вамі аналітычныя матэрыялы

- мець пісьмовую або вусную рэкамендацыю рэдактара выдання, з якім вы супрацоўнічаеце і якое будзе гатовае апублікаваць падрыхтаваныя вамі матэрыялы (далейшая публікацыя матэрыялаў – абавязковая ўмова, таму ўдзел у школе варта ўзгадніць з рэдактарам вашага выдання).

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в:

Опрос